• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асобы года па версіі сябраў ГА “БАЖ” — Кацярына Сінюк і Эдуард Пальчыс

    Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” правяла сярод сябраў арганізацыі невялікае апытанне па выніках 2016 года.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2016/12/image1_8.jpg

    АСОБАМІ года ў беларускай медыясферы большасць прагаласаваўшых назвалі Кацярыну Сінюк і Эдуарда Пальчыса.

    ПАДЗЕЯЙ года сябры арганізацыі часцей за ўсё называлі забойства Паўла Шарамета, стварэнне часопіса «Имена» і судовую справу Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі.

    Удзельнікі апытання мяркуюць, што найбольш паспяхова сёлета арганізацыя працавала ў адукацыйнай (так адказалі 37% апытаных) і праваабарончай (25%) галінах, на гэтых жа накірунках прапанавалі засяродзіцца і ў 2017 годзе. Таксама сярод прыярытэтаў назвалі ўзмацненне журналісцкай салідарнасці, падтрымку фрылансераў, пошук працы для журналістаў і іншае.

    Адметна, што рэспандэнтам не прапаноўвалі выбіраць адказы са спісу. Пытанні былі адкрытыя і прэс-служба арганізацыі прасіла называць менавіта тыя падзеі і накірункі, якія сапраўды запомніліся ў 2016 годзе ўдзельнікам апытання.

    А 3 снежня рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч ў эфіры БТ заявіў, што траціна сябраў БАЖ выступаюць за забарону трансляцыі ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў. Каб пацвердзіць ці абвергнуць здагадкі Якубовіча, апошні пункт апытання акурат быў прысвечаны расійскаму інфармацыйнаму прадукту.

    У выніку 67 % апытаных выказаліся за забарону трансляцыі расійскіх каналаў, і толькі 33 % мяркуюць, што расійскія тэлеканалы не трэба прыбіраць з эфіру.

    Важна! У апытанні прынялі ўдзел далёка не ўсе сябры арганізацыі. Спасылка на форму апытання рассылалася па спісе e‑mail сябраў арганізацыі. Калі Вы сябра ГА «БАЖ» і па нейкіх прычынах не атрымалі спасылку на апытанне, калі ласка, дашліце адрас Вашай электроннай пошты на press@baj.by. У апытанні ёсць раздзелы датычныя планавання адукацыйных праграм на наступны год, таму нам важна, каб Ваша меркаванне таксама было пачута!

     

    Многія мужчыны плачуць… Каця Сінюк расказала пра феномен «Имена»

    Пальчыс: Пра гісторыю трэба пісаць па-руску, пра порназорак — па-беларуску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці