• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Правайдар: У нас стаіць абсталяванне, да якога маюць доступ толькі спецслужбы

    Міжнародная няўрадавая арганізацыя Amnesty International 7 ліпеня апублікавала справаздачу, у якой паведамляе, што ў Беларусі спецслужбы выкарыстоўваюць мабільных аператараў для неабмежаванага сачэння за грамадзянамі. Еўрарадыё спрабуе разабрацца, ці сапраўды гэта так.

    У справаздачы Amnesty Inter­na­tion­al паведамляецца, што кампаніі, якія працуюць у Беларусі, абавязаныя прадастаўляць уладам доступ у любы час і да якіх заўгодна дадзеных. Таму, калі КДБ хоча за кімсьці шпіёніць, яму не патрэбны ордэр, не трэба прасіць кампанію аб доступе.

    Спецыяліст па інфармацыйнай бяспецы Ілля П., кажа, што тэхнічна ўсе мабільныя аператары і інтэрнет-правайдары мусяць усталяваць у сябе адмысловы тэрмінал пад назвай СОРМ — сістэму тэхнічных сродкаў для правядзення аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў.

    Фактычна, гэты тэрмінал дае бесперапынны доступ да любой інфармацыі на серверах правайдэраў і мабільных аператараў. Спецыяліст тлумачыць, што праз СОРМ інфармацыю пра карыстальнікаў супрацоўнікі спецслужбаў могуць браць бесперапынна, у любой колькасці і калі заўгодна. Пра сам факт атрымання інфармацыі правайдары могуць і не ведаць.

    Пра гэта паведамляюць і ў прэс-службе інтэрнет-правайдэра “Атлант-Тэлеком”:

    “Аператары ўсталёўваюць на сваіх сетках спецыяльнае абсталяванне, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Праваахоўныя органы з’яўляюцца карыстальнікамі гэтага абсталявання і дзейнічаюць у адпаведнасці са сваімі ўнутранымі палажэннямі і рэгламентамі. З‑за таго, што аператары не з’яўляюцца ўдзельнікамі аператыўна-вышуковай дзейнасці і не маюць кантралюючых функцый, яны не маюць доступу да гэтага абсталявання і да іншай інфармацыі пра яго карыстанне”.

    У справаздачы таксама паведамляецца, што прававая база, якая рэгулюе парадак сакрэтнага назірання ў Беларусі, характарызуецца адсутнасцю адпаведных гарантый бяспекі і дазваляе ўладам ажыццяўляць шырокамаштабнае сачэнне практычна без усялякага абгрунтавання.

    Гэта пацвярджае і старшыня Беларускага хельсінскага камітэта Алег Гулак. Ён кажа, што законы ў гэтай галіне вельмі несістэматычныя і маюць расплыўчатыя фармулёўкі. Ёсць закон аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, згодна з якім, калі асоба падазраецца ў здзяйсненні злачынства, па санкцыі пракурора можна атрымаць доступ да ўсіх яе звестак.

    Але закон неаднаразова пашыраўся, і цяпер без санкцыі пракурора атрымаць такія звесткі можна па загадзе міністра Унутраных спраў, старшыні КДБ, Камітэта дзяржаўнага кантролю і шэрагу іншых структур.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці