• Актуальное
  • Право и СМИ
  • Полезное
  • Направления и кампании
  • Обзоры и мониторинги
  • Полная версия сайта — по-белорусски Рекомендации по безопасности коллег

    Глядзіце цяпер! Вялікая анлайн-размова пра вынікі года ў медыя і падтрымку арыштаваных калег

    Медыя блакавалі. Забаранялі друкаваць і прадаваць газеты. Журналістаў цягам гэтага года затрымлівалі больш за 400 разоў. Стралялі, жорстка збівалі. Давалі вялізныя штрафы. Разбівалі тэхніку. Саджалі на бясконцыя “суткі”. Заводзілі крымінальныя справы і кідалі ў СІЗА.

    Але сёлета рэдакцыі адчулі вялікую падтрымку аўдыторыі, запыт грамадства на праўду. Адчулі і салідарнасць чытачоў, гатоўнасць дзяліцца інфармацыяй, раздаваць інтэрнэт, хаваць карэспандэнтаў падчас масавых “зачыстак” сілавікамі горада.

    Новыя тэхналогіі, новыя пляцоўкі дыстрыбуцыі кантэнту, новыя ўзаемаадносіны з аўдыторыяй.  Што яшчэ змяніў 2020 год у працы медыя?

    Таксама абмяркуем, як можна падтрымаць журналістак, якія цяпер  знаходзяцца ў СІЗА, што зрабіць дзеля іх вызвалення.

    Пра гэта 23 снежня падчас вялікай анлайн-размовы запрашаем паразмаўляць прадстаўнікоў рэдакцый Onlin­er, TUT.BY, БелаПАН, “Нашай Нівы”, канала “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Народнай Волі”, “Еўрарадыё”, “Камсамольскай праўды ў Беларусі”, “Новага Часу”, «Свободных новостей плюс», Tribuna.by, “БелГазеты”, “Радыё Рацыя”, “Салідарнасці” і многіх іншых. Таксама запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў рэгіянальных выданняў.

    Сустрэчы будзе транслявацца на Youtube-канале  БАЖ і на гэтай старонцы. Усе гледачы змогуць задаваць пытанні выступоўцам.

    Самые важные новости и материалы в нашем Telegram-канале — подписывайтесь!
    @bajmedia
    Самое читаемое
    Каждый четверг мы рассылаем по электронной почте вакансии (гранты, вакансии, конкурсы, стипендии), анонсы мероприятий (лекции, дискуссии, презентации), а также самые важные новости и тенденции в мире медиа.
    Подписываясь на рассылку, вы соглашаетесь Политикой Конфиденциальности