Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе
1 января 2022
У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў, звязанае з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.
У 2021 годзе было зафіксавана 113 затрыманняў журналістаў;
У 2021 годзе было зафіксавана 29 фактаў, калі журналісты адбывалі адміністрацыйныя арышты;
У 2021 годзе журналісты правялі за кратамі 8 733 дні;
У 2021 годзе 13 медыя былі прызнаныя экстрэмісцкімі;
У 2021 годзе было зафіксавана 146 вобшукаў у журналістаў дома і ў рэдакцыях.
У 2021 годзе журналісты былі аштрафаваныя на 73 486 BYN.
Самые важные новости и материалы в нашем Telegram-канале — подписывайтесь!
@bajmedia