• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся гімн медыйшчыка: саюз журналістаў Украіны падрыхтаваў да прафесійнага свята ўнікальнае відэа

    6 чэрвеня ва Украіне адзначаюць Дзень журналіста. Сёлета Нацыянальны саюз журналістаў краіны прадставіў прафесійны гімн. У відэа да яго ўспамінаюць 32 медыйшчыкаў, якія загінулі ў краіне з пачатку расійскай ваеннай агрэсіі.

    На ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню журналіста, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зачытаў імёны кожнага з 32 медыйшчыкаў, хто загінуў падчас вайны з 24 лютага 2022 года. 

    — Ва Украіне жырналісты становяцца наўмыснымі мішэнямі для расіян. Тое, што забіваюць журналістаў, на адзенні і касках якіх ёсць надпісы “Pres­sa” , сведчыць пра тое, што расійскія ўзброенныя сілы вядуць татальную вайну ў тым ліку з навінамі і інфармацыяй, — зазначыў экс-прадстаўнік ОБСЕ, вядучы аналітык The Atlantic Coun­cil і каментатар CNN Майкл Бацюрків.

    Многія ўкраінскія журналісты працуюць в жудасных умовах.

    Напрыклад, медыйшчыкі Мікалаева — горада, які знаходзіцца пад перыядычнымі абстрэламі, як і іншыя жыхары горада, знаходзяцца практычна без вады.

    — Вада падаецца на 2–3 гадзіны ў суткі, — распавядае секратар Нацыянальнай суполкі журналістаў Украіны Глеб Галоўчанка. — З сакавіка большасць калег са СМІ Мікалаева не атрымліваюць заробак, у тым ліку — дзяржаўных выданняў. Мікалаеў — горад-герой і героі ўсе калег, якія засталіся тут і працуюць на інфармацыйнай вайне.

    Ваеннае становішча вымушае прадстаўнікоў украінскім медыя шукаць новыя спосабы для выжывання. Так на Чарнігаўшчыне былыя раёнкі аб’ядноўваюцца для выдання агульнай газеты.

    — На поўначы Чарнігаўшчыны выйшаў аб’яднаны спецвыпуск некалькіх мясцовых газет пад усімі іх лагатыпами. Мы з калегамі з іншых газет Нежынскага раёна таксама думаем над такім варыянтам. Кожнае выданне прадставіла б свае лепшыя матэрыялы. Гэта дапамагло б павялічыць колькасць старонак, і газета мела б значны аб’ём. Што ў сваю чагу дазволіла б захаваць калектывы і палепшыць якасць інфармацыйнага прадукта, — сказаў галоўны рэдактар нежынскай газеты “Вісті” Валерый Кічко.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці