• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся анлайн-слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. Ён змяшчае больш за 77 тысяч слоў і ўстойлівых выразаў

    Паэт Алег Мінкін стварыў унікальны слоўнік Antykalka.org.

    Antykalka.org — гэта слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. У ім даюцца распаўсюджаныя (і нераспаўсюджаныя) словы і выразы на рускай мове і беларускія адпаведнікі да іх.

    Напрыклад, «а мне и не в память» — «а мне і не ў помкі (памкі)».

    Ці «а мне что за дело» — «а мне што да таго, а мне што?»

    Таксама даецца шмат медыцынскай лексікі, сельскагаспадарчай, фразеалогіі, слэнгу. Слоўнік змяшчае 77 146 пазіцый.

    Алег Мінкін нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Чарняўка ў Хоцімскім раёне. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на станцыях нафтаправоду «Дружба» (Наваполацк), інжынерам-наладчыкам «Галоўтранснафты» (Гомель), інжынерам у Цюменскай вобласці.

    З пачатку 1990‑х жыве ў Вільні, выдаваў газету «Рунь». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Літвы.

    Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, М. Зэрава, П. Грабоўскага.

    Чытайце яшчэ:

    «Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года

    «Свет працягвае жыць далей, пакуль я замер паміж мінулым і будучыняй». Яўген Атцецкі пра сваю другую зіму ў Львове

    Не без агаворак і выключэнняў. У Еўропе дасягнулі важнага пагаднення аб рэгуляванні ў медыясферы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці