• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Звольненыя трое кіраўнікоў РБК. Прохараў можа прадаць мэдыяхолдынг з‑за ціску Крамля

    Звольненыя шэф-рэдактар расейскай мэдыякампаніі «РосБизнесКонсалтинг» (РБК) Лізавета Асяцінская, галоўны рэдактар газэты РБК Максім Солюс, а таксама галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва РБК Раман Баданін. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйнай заяве на сайце холдынгу.

    Бізнэсовец і колішні кандыдат у прэзыдэнты Міхаіл Прохараў

    Генэральны дырэктар РБК Мікалай Малібога тлумачыць звальненьне супрацоўнікаў немагчымасьцю «прыйсьці да адзінага меркаваньня па частцы важных пытаньняў».

    У паведамленьні ўдакладняецца, што пра новыя прызначэньні ў структуры мэдыйных праектаў РБК будзе абвешчана пазьней.

    Напярэдадні прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заклікаў ня зьвязваць крымінальную справу аб махлярстве ў кампаніі «Байт-Тэлекам» з ціскам на холдынг РБК. Пяскоў таксама паведаміў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін не сустракаўся з Міхаілам Прохаравым, уладальнікам групы ОНЭКСИМ, у якую ўваходзіць РБК.

    29 красавіка было заведзеная крымінальная справа па заяве былога акцыянэра «Байт-Тэлекам» Аляксандра Панова, які сьцьвярджаў, што яго з партнэрам пазбавілі пакета акцый кампаніі на суму больш за 13 мільёнаў даляраў. 11 траўня прадстаўнік РБК Ягор Цімафееў заявіў, што ўгода па продажы 75 працэнтаў акцый кампаніі «Байт-Тэлекам» была зьдзейсьнена ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам.

    «Газета. Ru», спасылаючыся на ўласныя крыніцы, пісала, што Прохараў можа прадаць мэдыяхолдынг з‑за ціску Крамля. Суразмоўцы выданьня зьвязвалі гэта з публікацыямі РБК пра меркаваную дачку Ўладзіміра Пуціна Кацярыну Ціханаву і бізнэсмэна Кірыла Шамалава, якога называлі яе мужам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці