• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Звольнены прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў

    Палкоўнік Уладзімір Макараў звольнены з пасады начальніка упраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны. Ён жа выконваў функцыі прэс-сакратара беларускага войска. 

    Свае паўнамоцтвы Макараў скончыў 31 сакавіка, ён пацвердзіў «Нашай Ніве» сваю адстаўку.

    «Я перайшоў на больш высокую пасаду», — сказаў ён.

    Па інфармацыі «НН», Макараў застаецца ў ваенным ведамстве — але ўсяго толькі журналістам у часопісе «ВПК. Беларусь».

    Прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік сказала «Нашай Ніве», што Макараў вызвалены ад займанай пасады ў сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржслужбе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці