• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зноў масавая атака сілавікоў на журналістаў па ўсёй краіне

    Пасля затрыманняў 16 ліпеня на свабоду не выйшлі:
    Ігар Ільяш, "Белсат"
    Алег Груздзіловіч, "Радыё Свабода"
    Інэса Студзінская, "Радыё Свабода"

    Алег Дашчынскі, "Радыё Свабода"
    Ганна Галёта, "Белсат"

    Раніцай 16 ліпеня прыйшлі з вобшукамі да:


    — журналіста Белсат Ігара Ільяша (Мінск);
    — журналіста Яўгена Меркіса (Гомель);
    — журналісткі Ларысы Шчыраковай (Гомель);
    — да журналісткі Хрысціны Чарняўскай, якая супрацоўнічае з «Белсатам»;
    — журналіста Глеба Лабадзенкі (Мінск);
    — журналісткі Белсат Галіны Абакунчык (Мінск);
    — прыйшлі зь ператрусам да журналіста Радыё Свабода Валянціна Жданко (Мінск);
    — прыйшлі да журналіста Паўла Мажэйкі (Гродна);
    — журналіста Аляксея Кайрыса (Гродна);
    — фатографа-фрылансера Аляксандра Саенкі (Гродна). Аляксандр Саенка на свабодзе. Ён праходзіць сведкаю па ч.1 арт. 342 КК. Падчас вобшуку забралі два тэлефоны, два фотаапарата і флэшку.
    — сілавікі шукаюць кіраўніка гомельскай філіі БАЖ, журналіста Міколу Бянько (Гомель), хоць журналіст з сям’ёй нікуды не хаваецца. Сілавікі прыходзілі ў кватэру родных Міколы, а таксама на ранейшы адрас журналіста. Таксама Міколу тэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам АБЭП;

    - Ператрус у журналісткі Любові Лунёвай у кватэры і на лецішчы. Любоў Лунёва на волі.

    - Ператрус у журналіста Андрэя Мядзведзева (Рэчыца). Быў вобшук, допыт, Андрэй на свабодзе.

    - У бацькоў берасцейскага журналіста Алеся Ляўчука прайшоў вобшук, паводле ч.1 арт 342, за падзеі 13 верасня — «Карагодная справа». Вобшук праводзіў ГУБАЗіК, нічога не забралі.

    - Вобшук таксама прайшоў ў журналісткі Міланы Харытонавай (яна ж жонка Алеся Ляўчука). Паведамляюць, што сілавікі выламалі дзверы, забралі стары ноўт, камеру, некалькі старых тэлефонаў і банкаўскі карты.

    - Супрацоўнікі Берасцейскага крымінальнага вышуку прыходзілі ў Пінску да журналіста Віктара Ярашука. Вядома, што журналіст праходзіць сведкам у межах крымінальнай справы. Міліцыянты забралі кампʼютар і мабільны тэлефон. Віктар Ярашук на волі.

    - У журналісткі Ганны Галёта раніцай адбыўся ператрус. Яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК. Ганна Галёта вяла на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны».

    - Затрымалі былую журналістку «Радыё Свабода» Інэсу Студзінскую (Мінск), у яе кватэры быў ператрус, паведамляе яе сын.

    - Затрыманы былы журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч. Яго вывелі ў кайданках. Дома ў Груздзіловіча быў ператрус, забралі ўсю тэхніку, грошы.

    - Ператрус у офісе «Радыё Свабода», узламалі дзверы.

    - Ператрус дома у Валянціна Жданко, «Радыё Свабода».

    - На кватэры па прапісцы журналісткі Марыі Арцыбашавай выламалі дзверы. Яе ў гэты момант у кватэры не было.

    - У офісе «Радыё Свабода» ў Мінску быў ператрус. Сілавікі апячаталі дзверы, вырвалі правады сігналізацыі і вынеслі тэхніку.

    - Затрымалі журналіста з Івацэвічаў Сяргея Скулаўца. Ранкам да яго дамоў прыехаў мікрааўтобус, Сяргея забралі імаверна супрацоўнікі міліцыі.

    - Ператрус прайшоў і ў галоўнай рэдактаркі брэсцкага выдання «Бінокль» Ксеніі Пятровіч. Яна на волі.

    - Журналіст Алесь Дашчынскі, імаверна, знаходзіцца на Акрэсціна. Летась у кастрычніку ўлады забралі ў яго акрэдытацыю карэспандэнта «Радыё Свабода».

    Супрацоўнікі ДФР МУС РБ прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасля прывезлі ў яго кватэру у’ Мiнску. Там адбыўся ператрус. Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прад’явілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакуменце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

    Ператрус цягнуся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасля вобшуку (без кайданкоў), ён паспеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Ён, меркавана, знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці