Змяніць шыла на мыла
На мінулым тыдні пашчасціла быць у Будапешце. Шчыра кажучы, ледзьве не ўпершыню запрасілі ў Еўропу не дзеля таго, каб пахваліцца ўзроўнем правоў і свабод, а, хутчэй, каб перасцерагчы ад ідэалізацыі демакратычных змен у краіне… Нават калі арганізатары і не ставілі перад сабою такой задачы, блізкае знаёмства з сітуацыяй на рынку СМІ ў Венгрыі аптымізму не дадало.
Новы закон аб сродках масавай інфармацыі, прыняты ў Венгрыі напачатку гэтага года, выклікаў неадназначную рэакцыю як у Еўрапейскім Саюзе, так і ўнутры самой краіны. На думку абаронцаў закона, ён дапаможа вырашыць шматлікія праблемы, з якімі сутыкаліся венгерскія СМІ ў апошнія гады. На думку іх апанентаў, закон у такім выглядзе — ганьба не толькі для краіны, але і для ўсёй еўрапейскай супольнасці.
З пункту гледжання беларуса, Венгрыя ўстала на спакуслівы шлях канцэнтрацыі ўлады ў адных руках…
На парламенцкіх выбарах 2010 года венгерская кансерватыўная партыя «Фідэс» на чале з прэм’
З 1 студзеня 2011 года новаму закону падпарадкоўваюцца не толькі традыцыйныя друкаваныя медыя, радыё і тэлебачанне, але і
Згодна з законам, у Венгрыі створана Рада па СМІ, старшыню якой прызначае асабіста прэм’
Памеры шрафаў уражваюць: вышэйшая планка для электронных медыя ўсталяваная на ўзроўні 722 тысячы еўра, для друкаваных і
Новы закон аб СМІ выклікаў хвалю абурэння ў Венгрыі. У сакавіку на вуліцы Будапешту выйшлі больш за 30 тысячаў чалавек, пратэстуючы супраць наступу ўладаў на свабоду слова ў краіне. А вось ўнутры венгерскай журналісцкай супольнасці меркаванні адносна наступстваў прыняцця новага закона розняцца.
Былы рэдактар Венгерскага радыё, вядучы
«Мы палічылі гэта неабходным, бо фактычна закон адбірае ў нас права на выказванне меркавання, на каментары. Закон адбірае ў журналістаў магчымасць працаваць, схіляючыя нас да самацэнзуры», — адзначае Богар Жолт.
У адказ на «хвіліну маўчання» кіраўніцтва радыё адлучыла Богара Жолта ад працы, падкрэсліўшы, што да яго больш няма даверу. Хутчэй за ўсё, па заканчэнні працоўнай дамовы летам бягучага году Богар Жоўт апынецца «на вуліцы».
«Свабоду слова патрэбна неяк абмяжоўваць, інакш нашы навіны стануць грубымі, у іх будзе шмат гвалту і іншых рэчаў, якія могуць адбіцца на маладых людзях, дзецях, сямейных і духоўных каштоўнасцях», — лічыць прадстаўнік аднаго з камерцыйных каналаў Венгрыі, які не жадае, каб яго імя згадвалася ў СМІ.
У новым законе няма нічога асаблівага, што выходзіла б за мяжу дазволенага, — падкрэслівае ананімны суразмоўца. «Мы жылі са старым законам, неяк прызвычаімся і да новага. Гэта наша справа, якую інфармацыю будзем даносіць да аўдыторыі праз тэлебачанне, а што будзем аддаваць у газеты ці на сайты, дзе свабоды слова больш», — канстатуе журналіст.
Журналіст, рэдактар, прадзюсар Гергей Варга тлумачыць такую розніцу ў ацэнках новага закона аб СМІ палярызаванасцю венгерскай журналісцкай супольнасці, частка з якой працуе на грамадскіх тэлеканалах, пад уплывам «Фідэс», а другая частка — на камерцыйных каналах, атрыманне прыбыткаў для якіх — першасная задача.
«Журналісты з грамадскіх тэлеканалаў баяцца згубіць працу, калі пойдуць супраць кіраўніцтва, камерцыйныя ж каналы фактычна адмовіліся ад палітычных навінаў у абмен на магчымасць даваць у эфір большы працэнт рэкламы, чым раней», — тлумачыць Гергей Варга.
Што і казаць — трэба быць наіўным, каб верыць у тое, што са зменай палітычнага ладу зменіцца да лепшага і ўсё, што было з ім звязана. У Венгрыі праблемы з законам аб сродках масавай інфармацыі існавалі напрацягу ўсяго постсавецкага перыяду, не зніклі яны і пасля ўступлення краіны ў Еўразвяз…
Поўны тэкст артыкулу чытайце ў найбліжэйшым нумары часопіса «Абажур».