• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Панкавец рыхтуе заяву ў суд супраць былой жонкі

    Журналіст Зміцер Панкавец паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book, што рыхтуе заяву ў суд супраць былой жонкі Ганны Клімовіч. Тая ў сакавіку публічна абвінаваціла былога мужа ў хатнім гвалце.

    Зміцер Панкавец. Фота з асабістага акаўнта ў Face­book

    «Разумею, што збольшага ўсім пофіг. Але пасля ўчорашняй хвалі літаральна пару словаў пра бягучую сітуацыю. Адвакат ужо чатыры тыдні займаецца справай. Так што суду быць. Наконт сітуацыі са Свабодай ніякіх каментароў на дадзены момант не будзе. Хаця пасля суда не выключаю такую імавернасць», — напісаў Зміцер Панкавец.

    8 красавіка стала вядома, што журналіст больш не працуе на «Радыё Свабода». Дадзеную інфармацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў пацвердзіла само медыя.

    За месяц да гэтага ІТ-менеджаркаГанна Клімовіч у сваім пасце ў Face­book распавяла, што цягам шасці гадоў, якія яна была ў адносінах з Дзмітрыем, муж ужываў у дачыненні да яе фізічны і псіхалагічны гвалт. Панкавец з гэтымі абвінавачаннямі нязгодны. 

    Зміцер Панкавец у журналістыцы амаль 20 гадоў. Напрыканцы дзясятых гадоў ён з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Журналіст быў лаўрэатам прэміі «Вольнае слова».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці