• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Лупач адбыў арышт. За кратамі яшчэ 9 журналістаў!

    З ізалятара часовага ўтрымання ў Глыбокім у ноч з 14 па 15 жніўня выйшаў на волю журналіст-фрылансер Зміцер Лупач. За кратамі застаюцца яшчэ 9 нашых калег.

    Як распавёў Зміцер Лупач, у аўторак, 11 жніўня, у ізалятары да яго прыходзіў памочнік пракурора і ўручыў афіцыйнае папярэджанне. У ім паведамлялася, калі журналіст трапіць у пастарунак трэці раз, то ў дачыненні да яго будзе заведзеная ўжо не адміністрацыйная, а крымінальная справа.

    Змітра Лупача міліцыянты забралі ў пастарунак каля 24.00 гадзін 9 жніўня з офіса рэдакцыі газеты “Каталіцкі веснік”. Туды ў суправаджэнні трох міліцыянтаў прыйшоў маёр міліцыі Сяргей Цырбан (ён быў у цывільным) і заявіў, што Зміцер затрыманы. Нагода затрымання — журналіст прысутнічаў на несанкцыянаваным мітынгу ў Глыбокім, на які сабраліся незадаволеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў глыбачане.

    У міліцыі на Лупача склалі пратакол, завялі адміністрацыйную справу і потым завезлі ў суд.

    Суддзя Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч пакараў журналіста 5 суткамі арышту паводле артыкула 23.34 КаАП. Аказваецца знайшліся сведкі, двое міліцыянтаў, якія сцвярджалі, што Зміцер Лупач на акцыі гучна крычаў “Жыве Беларусь!” і пляскаў у далоні. І хоць журналіст казаў, што гэтага не рабіў, а прыйшоў на мітынг выконваць свае прафесійныя абавязкі, яго ўсё адно пакаралі.

    Паводле Змітра Лупача, у пастарунку яго не білі, не зневажалі. Адзінага, чаго не хапала, — свежага паветра, яго ды іншых затрыманых не выводзілі на шпацыр. А ў невялікай камеры, дзе сядзелі чатыры чалавекі, было душна.

    У ізалятарах на дадзены момант:
    Евгений Николаевич, Пинск (сейчас ИВС Ивацевичи)
    Александр Бураков старший, Могилев
    Александр Бураков младший, Могилев
    Дмитрий Соловьев, Могилёв
    Владимир Лапцевич, Могилев
    Алина Скребунова, Могилев
    Евгений Меркис, Гомель
    Александр Чигирь, Бобруйск
    Евгений Глаголев-Васькович, Бобруйск

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці