Жывуць у беларускім Палессі…
Дзякуючы намаганням сябраў ГА «БАЖ» з Пінску і асабіста Валянціны Наварыч, у панядзелак, 30 чэрвеня, група журналістаў з розных куткоў Беларусі пазнаёмілася з сапраўдным беларускім Палессем: зазірнула ў цікавы музей лекавых зёлак, наведала парк «Парэчча» і заціснутую з усіх бакой дрыгвой вёску Кудрычы.
Дзеля таго, каб апісаць усю вандроўку ад пачатку да канца, не хопіць нават тыдня, бо эмоцый і ўражанняў ад
«Няўдзячная праца» будаўнікоў Нясвіжу
Дарога ад Мінску да Пінску праходзіла праз Нясвіж. Таму, каб не губляць такой магчымасці, мы вырашылі хоць на паўгадзіны зазірнуць у гэты райцэнтр і паглядзець на рэстаўрацыйныя работы, якія вядуцца ў Нясвіжскім палацы. Зрабіць гэта было няпроста: замінаў «бацька». Не тое, каб у гэты дзень разам з намі наведаць Нясвіж вырашыў кіраўнік краіны, але высветлілася, што Чорная Панна Нясвіжа мясцовых будаўнікоў палохае меней за «прывід» кіраўніка краіны.
«Ідзіце адсюль, а не тое буду выклікаць міліцыю! „Бацька“ забараніў пускаць! — крычаў на нас нейкі ахоўнік палацу, які пасля доўгіх угавораў з нашага боку прадставіўся як Віктар. — Шмат вас тут ходзіць, а потым пішуць… А нам адказвай!»
На нашыя спробы паразмаўляць з кіраўніцтвам будаўнікоў і атрымаць дазвол на фотаздымкі на тэрыторыі палацу ахоўнік адказваў толькі адно: «Нічога не ведаю. Начальства ў мяне шмат рознага». Але імёнаў начальнікаў так і не назваў. Давялося пастаяць трохі на мастку, што вядзе ў палац, і пайсці разглядаць замак вакол.
Адзін з будаўнікоў, які назіраў за нашай групай і ўважліва слухаў расповед пра сумны лёс Нясвіжскага палацу, на развітанне кінуў: «Да нас тут яшчэ быў водар гісторыі, пасля — ужо не будзе».
«Гэта няўдзячная праца, — дадаў больш лагодным голасам той самы вартаўнік. — І калі ўспомняць нашчадкі імёны тых, хто разбураў, то нашыя, а не яго („бацькі“ — прым. аўтара)».
Нясвіж сёння (фота аўтара)
Нясвіжскі палац і сапраўды выглядаў «кепска» — нібыта хворы, якога лекуюць зусім не ад таго, што баліць. Медныя стокі для вады і залатыя макаўкі вежаў адышлі на другі план пасля таго, як мы ўбачылі пустэчу на месцы, дзе раней была двухпавярховая галерэя.
Тое, што робяць у Нясвіжы, мала падобнае да рэстаўрацыі. Тым больш, што на галоўнай браме палацу побач з датай заканчэння працаў (2010 год) на прыгожай шыльдзе ды на латыні было напісана слова «рэнавацыя». Па сутнасці, гэта яна і ёсць: замест старых будынкаў павінны з’явіцца новыя, як кажуць, «больш прыгожыя», больш падобныя да «мары Радзівіла» і менш — да таго, чым райней быў Нясвіжскі палац.
Пахадзіўшы трохі вакол і зазірнуўшы ў Радзівілаўскі парк, дзе на гранітных пастаментах узвышаліся бюсты былых уладальнікаў замку (здалёк яны былі падобныя да бюстаў касманаўтаў ці іншых герояў Савецкага Саюза), мы рушылі на Піншчыну.
У Іванаўскім раёне — самыя лепшыя музеі
Ці ведаеце вы, што беларускае Палессе па сваёй тэрыторыі складае 1/3 частку ўсёй краіны? Ці ведаеце, што адна з трох каранаваных выяваў Божай Маці знаходзіцца ў вёсцы Лагішын, што на Піншчыне? А можа, вам вядома, што адзінае на Беларусі цюльпанавае дрэва можна пабачыць у парку «Парэчча», які знаходзіцца ў аднаймённай вёсцы? Калі не — хутчэй выпраўляейцеся ў дарогу, пакуль яно яшчэ квітнее. І не забудзьце наведаць некалькі адметных музеяў Палесся.
Адзін з іх — музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі» ў вёсцы Стрэльна. Мясцовыя жанчыны, якія цікавяцца лекавымі травамі, што ўсё жыццё выкарыстоўвалі іх бабулі, з радасцю распавядуць вам аб тым, што крапіва дапамагае вылекаваць анемію, а тапінамбур дапаможа пры цукровым дыябеце, што зёлкі і звычайныя лясныя ягады могуць падоўжыць маладосць і прыгажосць любой жанчыны, што жыццё ў гармоніі з прыродай — гэта натуральна для кожнага беларуса. Тут нас пачаставалі настойкай на лекавых травах і смачнай гарбатай на зёлках, запрасілі наведаць музей з сябрамі і знаёмымі і шчыра прасілі распавесці ўсім пра гасціннасць палешукоў. Што з радасцю і раблю!
Музей зёлак (фота аўтара)
Не менш цікавай была і экскурсія па музеі ў вёсцы Моталь, дзе нам распавялі пра традыцыйны ўклад жыцця жыхароў гэтых мясцін, пра
Хітрыкі какорыцкіх хлопцаў
Традыцыйны лад жыцця на Палессі захаваўся не толькі ў музеях. Да сёння ў вёсцы Какорыца, якую заснавалі два сябры Зянкевіч і Пратасевіч, людзі носяць толькі гэтыя два прозвішчы. І хаваюць сваякоў кожны на сваіх могілках. Напрыклад, калі жанчына з роду Зянкевічаў пабралася шлюбам з Пратасевічам, то хаваць яе ўсё роўна будуць на могілках роду Зянкевічаў.
Палессе (фота аўтара)
Пра вёску Какорыцы ў мотыльскім музеі распавядалі асобна, бо размешчаная на Спорыцкім возеры, на сямі астравах, яна значна паўплывала на мясцовае жыццё.
З калыскі — ў мора Герадота
А яшчэ ў Мотыльскім музеі распавялі нам пра сваіх славутых землякоў. Асабліва тут ганарацца мясцовымі хлопцамі. Гадавалі дзяцей райней ў калысках, якія падвешвалі да столі. З ранняга дзяцінства дзеткі добра пераносілі калыханне. Можа, менавіта таму амаль 80% мотыльскіх хлопцаў служылі на флоце. Сярод іх і поўны Георгіеўскі кавалер Дзмітрый Румак, які падчас
Дарэчы, мясцовы краязнаўца Аляксей Дуброўскі сцвярджае, што ў даўнія часы на Беларусі было сваё мора. «Вы думаеце, дзе было тое знакамітае мора, што апісваў яшчэ Герадот? На Палессі!» — з запалам распавядае краязнаўца.
«Толькі з Пінскага раёну бяруць пачатак пяць рэк, а яшчэ тут знаходзяцца Спораўскія балоты і некалькі вялікіх азёр, сярод якіх — Выганаўскае, Белае і іншыя. Дык вось, калі узяць мапу і нанесці на яе ўсе вядомыя нам старажытныя паселішчы, будзе бачна, дзе людзі ніколі не жылі. Потым я проста замаляваў гэтыю тэрыторыю сінім колерам і атрымалася тое самае мора Герадота!», — распавёў сваю тэорыю Аляксей Дуброўскі.
Пра буслоў, дзяржаўную дапамогу і людзей на балоце
Да 1985 года ў Пінскім раёне не было ніводнага заказніка, ні гектара зямлі, які абараняла б дзяржава. Зараз амаль на 20 тысяч гектараў на Пінчшыне забаронена ўсялякая гаспадарчая і меліярацыйная дзейнасць. У запаведнай зоне, дзе шэрыя чаплі і буслы трапляюцца праз кожныя некалькі соцень метраў, сярод балота знаходзяцца чатыры вёсачкі, адна з якіх — Кудрычы.
Вясной, калі паводка робіць сваю справу, вёска падзяляецца на некалькі выспаў, летам зямля пад нагамі цвёрдая, але ж час ад часу прайсці па ёй без высокіх ботаў бывае складана.
Яшэч колькі год таму ў мясцовых жыхароў, якіх засталося ўсяго толькі 27 на ўсё вёску, амаль не было тэлефонаў. Зараз ён ёсць у кожнай хаце, і гэта амаль што адзіная дапамога ад дзяржавы, акрамя пенсіі і аўталаўкі, што наведвае Кудрычы некалькі разоў на тыдзень. У вёсцы ніколі не было ні сваёй крамы, ні медычнага пункту. Калі што было трэба, мясцовыя жыхары сядалі ў свае лодкі і выпраўляліся ў свет, ці дакладней — у Пінск.
Стараста Кудрычаў, дзядзька з біблейскім імем Майсей Елісеевіч (дарэчы Майсей перакладаецца як «той, хто жыве на вадзе») распавёў, што жыццё ў Курдычах было аднолькавым што пры паляках, што пры Саветах. Даводзілася шмат працаваць, каб выгадваць чатырох дзетак. Таму асабліва шкада Майсею і Вользе Махнавец тых грошай, якія «згарэлі» пасля развалу Савецкага Саюза ў ашчадным банку.
«Мы і раней бедна жылі, і зараз. Калі б гаспадарку не трымалі, зусім цяжка было б», — падзялілася гаспадыня Вольга Мікалаеўна.
Вольга і Майсей (фота аўтара)
Пакуль маюць сілы, трымаюць Махнаўцы і кароўку, і коніка, і індыкоў з курамі. Усё гэтак жа падчас паводкаў плаваюць у горад і ў бліжэйшыя вёскі. Плаваюць у царкву і да доктара. На пытанне, ці дапамагае дзяржава, дружна адказваюць: «А як жа ж, вось хлеб возяць».
Шмат працы не дае магчымасці сядзець ля тэлевізара, але ж пра будучыя выбары ведаюць добра і нават збіраюцца галасаваць, калі ўсё будзе добра. Для сябе асабіста нічога ад тых выбараў не чакаюць: «Каму да нас ёсць справа?».
Кажуць, пакуль будзе здароўе, будуць жыць у Кудрычах, а потым… Можа, хто з дзяцей, што жывуць у Пінску, забярэ. Хоць асаблівай надзеі на гэта няма: «Кватэры ў іх маленькія, сем’і свае».
На шматлікіх пустых кудрыцкіх хатках — вялікія буслянкі. Паводле народных прыкметаў, яны павінны прынесці ў вёску шчасце і дзетак. Але ж
Буслы ў Кудрычах (фота аўтара)