• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхар Касцюковічаў правядзе ў калоніі два гады за распальванне варажнечы ў інтэрнэце

    Магілёўскі абласны суд 1 сакавіка пакараў 29-гадовага жыхара Касцюковічаў Рамана Г. пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на 2 гады і 1 месяц за распальванне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы, а таксама распаўсюд у інтэрнэце матэрыялаў парнаграфічнага зместу.

    21 снежня 2018 года Рамана Г. затрымалі з‑за размяшчэння ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама яго абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі.

    Згодна з матэрыяламі справы, у 2014 годзе ён апублікаваў у сваім акаўнце тры відэаролікі, у якіх выяўляецца вострая непрыязнасць да жыхароў Каўказа: «Каўказцы вырашылі станчыць лезгінку на мітынгу па забойстве рускага каўказцамі», «Чаму я нацыяналіст» і «Расія для рускіх».

    Паводле прысуда Магілёўскага абласнога суда, абвінавачаны ведаў пра экстрэмісцкі характар ролікаў і меў на мэце «ўзняць у насельніцтва расавую і нацыянальную варажнечу» да пэўных груп, у тым ліку да антыфашыстаў.

    На прыгавор суда паўплывала тое, што абвінавачаны быў неаднаразова судзімы. Апошняе яго пакаранне «хіміяй» не было пагашанае.

    Абвінавачаны сваю віну прызнаў. ​У апошнім слове ён прасіў суд не караць яго жорстка, бо ў яго малыя дзеці. Казаў, што размяшчаў відэаролікі «без злога намеру і нікому не хацеў нашкодзіць».

    Адзін з магілёўскіх журналістаў, які прысутнічаў на судзе, адзначыў, што Раман Г. не мае нейкіх цвёрдых перакананняў.

    «Яго павадзілі па гэтых «рускіх маршах» і шэсцях, але нейкіх цвёрдых перакананняў ён не мае. Рускім нацыяналістам яго назваць нельга, проста нахапаўся нейкіх цемрашальскіх ідэй», — выказаў свае меркаванне журналіст.

    Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што ва ўчынках Рамана Г. сапраўды прысутнічае склад злачынства, ён насамрэч распальваў варожсць у дачыненні пэўных нацыянальных груп людзей. Па меркаванні праваабаронцы, Раман Г. павінен панесці адказнасць за свае ўчынкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці