Жыццё па новых мытных правілах – ці адказалі абласныя газеты на надзённыя пытанні?
Кантэнт-аналіз абласных выданняў “Брестский курьер” і “Заря”, г. Брэст, Брэсцкая вобласць.
З 14 красавіка пачалі дзейнічаць новыя правілы Мытнага звязу. Цяпер у шэрагу выпадкаў за тавары асабістага карыстання, што ўвозяцца ў краіну, давядзецца плаціць мытныя зборы, пошліны і ПДВ (падрабязней гл. тут). Так што рэгулярны шопінг за мяжой, і таксама памежны бізнес у адзін момант перасталі быць прыбытковымі.
Асабліва змены адчулі жыхары абласцей, якія мяжуюць з Польшчай і з Украінай – у прыватнасці, Брэст, дзе раней з’ездзіць “на закупы” праз мяжу было звычайнай справай.
Як мясцовыя СМІ адрэагавалі на такі калапс рэгіянальнага ладу жыцця? Ці ўздымалі тэму абласныя дзяржаўныя і недзяржаўныя выданні? Якія матэрыялы газеты прапанавалі сваім чытачам пра новыя ўмовы ўвозу тавараў з‑за мяжы? Каб адказаць на гэтыя пытанні, быў праведзены аналіз брэсцкіх абласных друкаваных выданняў “Брестский курьер” і “Заря”. Тэма даследавання – “Змены мытных правілаў. Стан памежнага бізнесу”.
“Брестский курьер” і “Заря”: апісанне выданняў
За сакавік выйшла 5 нумароў “Брестского курьера”, рэдакцыя “Зари” падрыхтавала 13 нумароў газеты. Каб вылучыць тэматычныя матэрыялы, даследаваліся загалоўкі артыкулаў, размешчаных на першых палосах абраных выданняў – на 1–3 паласе газеты “Заря” і на 1–7 паласе “Брестского курьера”. Плошча даследавання в “Брестском курьере” большая з‑за рознага рэжыму выхаду газет (“Заря” выходзіць тры разы на тыдзень, а “Брестский курьер” – штотыднёвік).
Такім чынам, у межах дадзенага даследавання мы прааналізавалі 18 нумароў мясцовых абласных газет, агулам вылучаныя загалоўкі размешчаныя на 29‑і палосах дзяржаўнага выдання і 35‑і палосах недзяржаўнай абласной газеты. Загалоўкі, нумары выданняў і палосы, на якіх змешчаныя артыкулы, занесеныя ў табліцы (гл. дадатак).
Матэрыялы па вылучанай тэме
У выніку аналізу сабраных матэрыялаў (заўважных) публікацый па асноўнай тэме даследавання “Змены мытных правілаў. Стан памежнага бізнесу” ні ў дзяржаўнай, ні ў незалежнай абласной газетах не выяўлена. У загалоўках газет увогуле не сустракаюцца словы і словазлучэнні “мытны саюз”, “мыта”, “бізнес”, “гандаль”, “памежны” (“таможенный союз”, “бизнес”, “торговля”, “пошлина”, “приграничный”). Некалькі матэрыялаў, якія тычацца памежнай тэматыкі, усё ж былі надрукаваныя. Яны тычацца адкрыцця новага візавага цэнтра Польскай Рэспублікі ў Брэсце (“Виза из центра. Граница рядом”, “Заря”, 3 сакавіка 2016 г., чацвер, №25 (14792), 2 паласа; “Летят перелетные визы. В Бресте 1 марта открылся визовый центр РП”, “БК” №10 (1306), 3 сакавіка 2016 года, 2 паласа). Слова “бізнес” у загалоўках абласныя выданні згадваюць у сувязі з арыштам вядомага бізнесмена Юрыя Чыжа і крымінальнымі навінамі (“Сезон охоты на Чижа. Почему задержан глава бизнес-империи “Трайпл”, “БК” №12 (1308), 17 сакавіка 2016 г., 1 і 3 паласа; «Бизнес на обмане», “Заря”, 3 сакавіка 2016 г., чацвер, №25 (14792)).
Адметна, што на тэматыку новых правіл увозу праз мяжу рэчаў для асабістага карыстання не выяўлена не толькі дыскусійных матэрыялаў, але і проста інфармацыі, водгукаў-меркаванняў і нават лістоў чытачоў.
Агульна на даследчыцкай прасторы ў газеце “Брэсцкий курьер” (1–7 паласа) вылучана 99 загалоўкаў (разам з анонсамі і карыкатурамі) і 248 загалоўкаў на 1–3 палосах нумароў “Зари” ў нумарах выдання за сакавік 2016 г. Значная колькасная розніца, хутчэй за ўсё, абумоўленая фарматам выданняў. Афіцыйная газета выходзіць тры разы на тыдзень і таму друкуе больш кароткіх інфармацыйных паведамленняў, чым штотыднёвік “Брестский курьер”, арыентаваны на больш змястоўныя матэрыялы.
На якія тэмы пішуць абласныя газеты на сваіх першых палосах?
Кантэнт-аналіз загалоўкаў, тэматычная класіфікацыя
Каб высветліць, якія ж тэмы з’яўляюцца галоўным для абласных газет, сабраныя загалоўкі (гл. табліцы ў дадатку) былі класіфікаваныя паводле асноўных тэмаў:
- культура,
- эканоміка,
- палітыка і мясцовыя ўлады,
- здароўе,
- крымінал.
Асобна былі вылучаныя і палічаныя матэрыялы на гарачыя тэмы сакавіка 2016 г.:
- Пенсійная рэформа, падвышэнне пенсійнага ўзросту. Дыскусія на гэты конт цягнулася цэлы месяц.
- Тэракты ў Бруселі. 22 сакавіка адбыліся выбухі ў аэрапорце і метро Бруселя. Тэрарыстычная акцыя, арганізаваная Ісламскай дзяржавай, узрушыла Еўропу і свет.
- Затрыманне бізнесмена Юрыя Чыжа. 11 сакавіка быў затрыманы вядомы бізнесмен Юрый Чыж, які паходзіць з Брэстчыны. Ён нарадзіўся ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Прыведзеныя ў табліцах (гл. Дадатак) загалоўкі былі класіфікаваныя адпаведна вылучаным тэмам. Выніковыя дадзеныя падлічаныя і выкарыстаныя для стварэння інфаграфікі. Пры зборы колькасных дадзеных загалоўкі на першай паласе і працяг матэрыяла ў глыбіні нумара палічаны як адзін матэрыял.
У выніку класіфікацыі высветлілася, што больш за ўсё інфармацыі на сваіх першых палосах “Заря” змяшчае на тэмы “Крымінал”, “Палітыка і навіны мясцовай улады”. Таксама выданне надае ўвагу грамадска значным тэмам і рэпартажам. Менш газета піша пра эканоміку і культуру. “Заря” надала ўвагу гарачым тэмам сакавіка і надрукавала матэрыялы пра арышт Юрыя Чыжа, пра тэракты ў Еўропе і пра падвышэнне пенсійнага ўзросту. Тэрактам у Бруселі – гучнай міжнароднай навіне – “Заря” адвяла першую паласу аднаго з сакавіцкіх нумароў (“Париж, Брюссель… Как остановить терроризм в Европе?”, “Заря”, 24 сакавіка 2016 года №33 (14800), 1 паласа).
У “Брестском курьере” палітыка і крымінальныя навіны саступаюць месца грамадскім тэмам, эканоміцы і культуры. Выданне таксама надало ўвагу тэме падвышэння пенсійнага ўзросту. У цэлым трэба адзначыць, што тэматычнае размеркаванне матэрыялаў па вышэйзгаданых тэмах у абедзвюх газетах даволі прапарцыйнае.
Самая вялікая розніца ў колькасці матэрыялаў – на тэму палітыкі і дзейнасці мясцовых ўладаў. У дзяржаўнай газеце выяўлена ў 10 разоў больш матэрылаў па тэме, чым у незалежнай (55 і 4 інфармацыйныя адзінкі адпаведна). Але верагодна, што артыкулы ў “Заре” – гэта не дыскусійныя тэксты і не меркававанні, а інфармацыя пра дзейнасць мясцовых уладаў, якую любая раёнка і абласная газета абавязаныя друкаваць паводле свайго статусу. З іншага боку, для большасці незалежных беларускіх друкаваных СМІ зараз характэрная невялікая колькасць матэрыялаў на палітычныя тэмы, і “Брестский курьер” тут не выключэнне.
Высновы
Тэматычны спектр матэрыялаў у вылучаных выданнях даволі шырокі, кожны тэматычны кірунак інтэнсіўна напоўнены. Менш на сваіх першых старонках газеты змяшчаюць матэрыялаў пра спорт і здароўе, затое шмат пішуць пра культуру, крымінал, эканоміку. Гэта дае падставу меркаваць, што гэтыя сферы жыцця асвятляюцца ў выданнях даволі поўна, і чытачы маюць шматгранныя крыніцы інфармацыі па дадзеных тэмах.
Таму пытанне “Як жыць па новых правілах?” жыхары Брэсцкай вобласці вырашаюць кожны паасобку, у газеты не скардзяцца… Але ці мірацца з імі?
Дадатак.
Табліца 1. Прыведзеная ніжэй табліца змяшчае назву і нумар выдання “Брестского курьера”, дату, загалоўкі артыкулаў і паласу, на якой артыкулы змешчаныя
Нумар “Брестского курьера” |
Паласа |
Загалоўкі артыкулаў |
№10 (1306), 3 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Куда движется недвижимость? Цены колобком покатились вниз (заголовок) Анонсы матерьялов номера |
2 паласа |
Хит-карикатура Мартовский сонет Спорт. Домомй с победой с чемпионата мира по айсштоку Скакун на все врема. Юбилей. С 1‑го марта |
|
3 паласа |
Летят перелетные визы. В Бресте 1 марта открылся визовый центр РП Неслабый пол. Колонка главного редактора. |
|
4 паласа |
Пять задач для хозактива Надо ли бояться своего народа Ни горяче, ни холодно Кто ответит «за балду»? |
|
5 паласа |
Куда движутся цены на недвижимость? |
|
6 паласа |
Городская окраина, куда не доехать местному люду Почему «заперли» водоколонку на Дубровке? От Бреста до Питера |
|
7 паласа
|
Юриганы и каучсерферы. Фестиваль «Самоход» прошел в Бресте Солнышко сияет, музыка играет … |
|
№11 (1307), 10 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Янтарная драма Полесья. Кто ведет битвы за «солнечный камень»? (заголовок) Анонсы матерьялов номера |
2 паласа |
Давай за жизнь! Хит-карикатура 8 марта с Мартином Шэдлихом Все на бал Разгулялась масленица! |
|
3 паласа |
«Брестский куръер» в Кракове представил фотовыставку «По оба берега Буга» Весна в душе и на полотнах Таланты из Барановичей завоевали международные награды «Хотела б я піснею стати…» 145-летие Леси Украинки атметили в Бресте |
|
4 паласа |
ЖКХ: грядет перерасчет Стимул для экспорта «Зашьют» ли рабочим рот? Полет нормальный |
|
5 паласа |
Премьер-министр Андрей Кобяков призывает вырываться в лидеры Березовка: территория мечты |
|
6 паласа |
На вернисаже в «Беларте» говорили о высоком и о проблемах Открытое письмо беларуских художников |
|
7 паласа |
Янтарная драма Полесья Праздничное настроение |
|
№12 (1308), 17 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Сезон охоты на Чижа. Почему задержан глава бизнес-империи «Трайпл» (заголовок) Анонсы материалов номера |
2 паласа |
Штрафы снизят? Хит-карикатура Налоги все равно платить пришлось Из Парижа с любовью Плохое настроение — не повод для стрельбы Бресткое пиво распродают по частям |
|
3 паласа |
Сезон охоты на Чижа Учим детей безопасности |
|
4 паласа |
Когда идти на пенсию Земельный вопрос А бюджет пуст Кредиты на проедание? |
|
5 паласа |
Незавидное лидерство. Почему Брестчина оказалась самым слабым регионом Беларуси? |
|
6 паласа |
У меня зазвонил телефон — много раз за пару недель Дорожное лирическое Спроси у адвоката |
|
7 паласа |
Янтарная драма Полесья |
|
№13 (1309), 24 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Мамы в карауле в очередь на детсад (заголовок) Анонсы материалов номера |
2 паласа |
Дрогичин станет столицей «Дожинок» Хит-карикатура Дорогу достроят, улицу расширят Парк к 1000-летию Бреста |
|
3 паласа |
Віншаванні на Вялікдзень 2016 г. Интернет-портал для Жабинки помогает создать Польша Наши поздравления великим гостям Бреста |
|
4 паласа |
Что будет с жировками? В независимости отказано В шантаже ли дело? Зарплатам расти не стоит |
|
5 паласа |
Аднавясковец алігарха Чыжа: «Юра заўсёды быў за справядлівасць» |
|
6 паласа |
Очередь на место в детсаде. Мамы стоят в ночном карауле Спартыўная пляцоўка ад незалежных прафсаюзаў Конопля в гараже Спроси у адвоката |
|
7 паласа |
Янтарная драма Полесья Стрелы Робин Гуда |
|
№14 (1310), 31 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Митинг собак может огласить лаем главную площадь Бреста (заголовок) Анонсы материалов номера |
2 паласа |
С 1 апреля Следы истории в лисьей норе Что станет с Брестским КСМ? За счет еврогрантов реконструируют очистные в Бресте |
|
3 паласа |
От Бреста к Бресту … Годовой отчет эмитента ценных бумаг Отчет о прибылях и убытках Информация о количестве акционеров, акциях, дивидентах и задолженности Спели славу учителям вокалисты — ученики разных поколений |
|
4 паласа |
Перспектыва для СЭЗ Что стоит за помилованием Первым делом слабый пол Голь на выдумки хитра |
|
5 паласа |
О будущем Бреста говорили на субботнике с мэром Пробег памяти в Парке воинов-интернационалистов |
|
6 паласа |
Давайте создадим памятник «трилинке» В этом сезоне в моде милицейская форма Спроси у адвоката |
|
7 паласа |
Услышьте «доброту»! Ее четвероногие питомцы готовы выйти на главную площадь Бреста |
Табліца 2. Прыведзеная ніжэй табліца змяшчае назву і нумар выдання «Заря», дату, загалоўкі артыкулаў і паласу, на якой змешчаныя інфармацыйныя матэрыялы
Нумар газеты “Заря” |
Паласа |
Загалоўкі артыкулаў |
№24 (14791), 1 сакавіка 2016 г. |
1 паласа |
Жировки пересчитывают (загаловак), Анонсы материалов номера Гранты от Японии О созыве одиннадцатой сессии Брестского областного Совета депутатов двадцать седьмого созыва |
2 полоса |
Музей на мониторе Жировки станут «легче» Кошмар в зимнюю ночь (ЧП и криминал) В нужном месте в нужное время (ЧП и криминал) Подъезд в дыму (ЧП и криминал) «Сладкие» воришки (ЧП и криминал Бегом по пуще. Спорт На вопросы — компетентно Прицеп на трассе |
|
3 паласа |
«Нужны смелые решения» В облисполкоме Поздравления от президента Кредит ЕФФСР: окончательно и бесповоротно Строим с господдержкой Перспективы фармации Грабители задержаны |
|
3 сакавіка 2016 г. чацвер, №25 (14792) |
1 паласа |
Весна пришла со снегом (заголовок) Анонсы материалов номера 4 марта — день милиции Здравствуй, Масленица! |
2 паласа |
Виза из центра. Граница рядом Масленица идет «Зисси» ожидали — и он пришел Мидии — на стол Победа досталась Бресту По двойному «тарифу» (ЧП и криминал) Бизнес на обмане (ЧП и криминал) Спайс на колесах (ЧП и криминал) Незваные гости |
|
3 паласа |
Клуб любителей молока открылся в Бресте в ОАО «Савушкина продукт» Интервью президента Льготные кредиты вне очереди Зерно на экспорт Когда уйдем со школьного двора Удача в придачу Общественная приемная приглашает |
|
5 сакавіка 2016 г., субота, №26 (14793) |
1 паласа |
Цветочная гармония (заголовок) Анонсы материалов номера 8 марта — День женщин Дарите цветы и хорошее настроение Какой же праздник без торта |
2 паласа |
Сыры для Азербайджана Мастер-класс от Натальи Петровой Карнавал танца На вопросы — компетентно К сведению читателей В центре внимания человек Взял по-крупному (ЧП и криминал) Потянуло на «клубничку» (ЧП и криминал) Нелегал в гараже (ЧП и криминал) Арсенал на дому (ЧП и криминал) Угнал и разбил (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
О работе ЖКХ и не только … Блиц-информ. «Семейный капитал» подрастает О возврате билетов 10 млн евро на развитие Общение в сети Цветы для незнакомки Срок для актера Поздравление от начальника управления образования |
|
10 сакавіка 2016 г., чацвер, №27 (14794) |
1 паласа |
Премьер-министр Андрей Кобяков в ходе рабочей поездки посетил ряд предприятий Брестчины (заголовок) Анонсы материалов номера Впервые в плей-офф Лиги чемпионов На вопросы компетентно |
2 паласа |
Кто на регистрацию? Демаркация завершена Строительная география Акции на «экспорт» Бесплатный прием граждан На вопросы компетентно Человек за бортом (ЧП и криминал) Не пропустил «Пежо» (ЧП и криминал) Тревожная ночь (ЧП и криминал) Погиб под трубами (ЧП и криминал) Эхо войны (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
Как выйти в лидеры? В Ленинском районе Бреста — новый руководитель «Созидая — творить» Европа увидела Беларусь, встреча президента с представителями ЕС Февральский рост, экономика 340 млрд на дотации В Прагу за 20 евро Ни пуха, ни пера! |
|
12 сакавіка 2016 г., субота, №28 (14795) |
1 паласа |
История с хеппи-эндом (заголовок) Анонсы материалов номера Каким будет пенсионный возраст? |
2 паласа |
Вирусы отступают, но беречься нужно Показали потенциал На вопросы — компетентно Вернуть, нельзя оставить, экономика Не удержал дистанцию (ЧП и криминал) Сам себе таксист (ЧП и криминал) Сектор газа (ЧП и криминал) Сигареты в баллоне Не стреляйте! Охота На прием – к начальнику УВД |
|
3 паласа |
Каким будет пенсионный возраст? На карте — судьба Шенгена |
|
15 сакавіка 2016 г., №29 (14796)
|
1 паласа
|
Французский интерес к Бресту (заголовок) Сегодня — День Конституции Республики Беларусь О путевке позаботьтесь заранее, или как получить 25-процентную скидку на отдых в санатории На вопросы компетентно |
2 паласа |
За трудовые заслуги Сплав металла и огня. Конкурсы Сезон сока Прием граждан. На вопросы компетентно Меньше нельзя Выпил и — в кювет (ЧП и криминал) «Хорошо» погуляла (ЧП и криминал) Случайный выстрел (ЧП и криминал) Забыла про налог (ЧП и криминал) Нашел развлечение … (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
Миссия выполнима. Посол Франции Доминик Газюи посетила Брест Куклы в полесских нарядах Віншуем з узнагародай! Болеем за «Мухавец»! Придется подождать Вызов Анкаре Юрий Чиж задержан Темная суббота |
|
14 сакавіка 2016 г., чацвер, №30 (14797) |
1 паласа |
«Савушкина продукт»: взгляд изнутри (заголовок) На вопросы — компетентно Сертификат для профессионала |
2 паласа |
«Содружеству» — 5 лет Померяются каверами На вопросы — компетентно Паспорта в День Конституции Опасный газ (ЧП и криминал) Не туда грузил (ЧП и криминал) ДТП во дворе (ЧП и криминал) Неудачный вояж (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
«Трайпл», «Консул» и другие Совещание у президента Из безработных — в предприниматели Поступит ли кредит от ЕФСР? Не подкручивай! Минск попал в «Топ» Прививки оптимизировали |
|
19 сакавіка 2016 г., субота, №31 (14 798)
|
1 паласа |
Огонь на поражение (заголовок) Александр Лукашенко: «Я сторонник того, чтобы пенсионный возраст повысить на 3 года…» |
2 паласа |
Заповедник расширяется День открытых дверей в БрГУ Отличный дебют На вопросы — компетентно Кредиты будут дешевле Последняя ссора (ЧП и криминал) Пожар в поезде (ЧП и криминал) Лесовоз «похулиганил» (ЧП и криминал) Табачный Mercedes (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
Из Поднебесной — с предложением … Весна капризничает Инвестиции в модернизацию Держи порох сухим! Финальный этап Рыбки захотелось … Опасное знакомство |
|
22 сакавіка 2016 г., аўторак, №32 (14799)
|
1 паласа |
О февральских жировках, весеннем севе, занятости и пенсионном возрасте … Перерасчет и новые тарифы |
2 паласа |
Расширился спектр операций (медицина) Есть варианты. Экономика Лучшие в России На вопросы — компетентно Пошел втемную (ЧП и криминал) Промилле «толкнули» в кювет Хмель попутал? Не спасли Конопля в шкафу |
|
3 паласа |
О февральских жировках, весеннем севе, занятости и пенсионном возрасте … Белорусско-польский диалог Перевалили за $700 млн Возвращение в десятку Разбился при посадке Юрию Чижу предъявлено обвинение А вы прошли техосмотр? |
|
24 сакавіка 2016 г., №33 (14800)
|
1 паласа |
Париж, Брюссель … Как остановить терроризм в Европе? В интересах граждан На вопросы — компетентно
|
2 паласа |
Чтобы не объезжать Кто еще без техосмотра? Золотой «Эдэльвейс» НА вопросы — компетентно Когда ждать тепла Далеко не ушел (ЧП и криминал) Последний тост (ЧП и криминал) Сон на рельсах (ЧП и криминал) Тревожная ночь (ЧП и криминал) Деньги вместо багажа (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
В интересах граждан Растворенный терроризм |
|
26 сакавіка 2016 г., субота №34 (14801)
|
1 паласа
|
Беспилотник на … дорогах 27 марта — Воскресение Христово (католическая Пасха) Завтра — День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства |
2 паласа |
Дорогие работники театра и поклонники театрального искусства! Прикоснуться к спасенным святыням Восстановить лес ЖКУ по-новому На вопросы компетентно Ночью с огнем (ЧП и криминал) Нажали на педали (ЧП и криминал) Убийца в гостях (ЧП и криминал) Табачок оптом (ЧП и криминал) Уже не сладко (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
Беспилотник на … дорогах Цзичэ — значит электровоз |
|
29 сакавіка 2016 г., аўторак, №35 (14802)
|
1 паласа |
Плюс три года? В Беларуси планируется повысить пенсионный возраст На вопросы — компетентно Есть за что бороться ЖКУ: акценты расставлены |
2 паласа |
Великолепная пятерка Есть вопросы к БелЖД? Помогли милиции Плюс три года? На вопросы компетентно Не уступил дорогу (ЧП и криминал) Опасный перекресток (ЧП и криминал) Сон-трава (ЧП и криминал) Не стеснялся в средствах (ЧП и криминал) Пограничное состояние (ЧП и криминал) |
|
3 паласа |
В повестке дня — полевые работы «Модный четверг» на милицейской волне Беларусь — Эквадор: грани сотрудничества Пособия подрастут К терактам не причастен Би‑2 анонсировало шоу Трагическая рыбалка |
|
31 сакавіка 2016 г., чацвер, №36 (14803)
|
1 паласа |
Тревога в СИЗО Уложиться в срок На вопросы — компетентно |
2 паласа |
Инвесторы в гости к нам От Бреста к … Бресту «Пинская весна» собирает таланты Индийский потенциал Лучше пристегнуться … Уснул за рулем Дела семейные «Опель» с психотропом Меч на дому |
|
3 паласа |
«Ковры Бреста»: укрепление надежды Об уменьшении базовой доходности на одного работника в месяц для целей исчисления единого налога на вмененный доход На сессию в Тбилиси Военные атташе прибудут в Минск? Умер народный поэт Нил Гилевич «Сняли» порчу Расписали ничью Режим ЧП отменен |
Абмяркоўвайце ў каментах!