Журналісты тыдзень шукалі Віктара Бабарыку. У калоніі параілі звярнуцца ў Google
Ужо 61-шы дзень тысячы беларусаў задаюцца адным і тым жа пытаннем: куды падзеўся экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты пасля таго, як яго павезлі з калоніі ў бальніцу? У штабе палітыка пра гэта нічога не ведаюць, звесткі пра месца знаходжання асуджанага і стан яго здароўя хаваюцца нават ад самых блізкіх сваякоў, піша «Новы час».
— У розныя месцы перыядычна тэлефануюць і пытаюцца. Нічога талковага, адны адпіскі, — кажуць у штабе.
Паводле закона людзі маюць права ведаць, як сябе адчуваюць іх родныя, нават калі яны зняволеныя. Тым больш — дазнавацца першымі, калі тыя раптам паміраюць.
Ад імя прыватнай асобы журналіст «Еўрарадыё» цягам тыдня абзвоньвае розныя бальніцы, калонію і іншыя дзяржаўныя ўстановы, дзе тэарэтычна Віктар Дзмітрыевіч мог бы апынуцца. Як мінімум службоўцы гэтых ведамстваў маглі б паўплываць на тое, каб людзям нарэшце сказалі праўду.
«Я думаю, што ў Google шмат будуць пісаць»
Страшнае пытанне пра смерць з надзеяй атрымаць на яго адмоўны адказ я задаю проста ў лоб і пачынаю з работніка калоніі №1 у Наваполацку, дзе палітык адбываў свой тэрмін. Вядома, што тут за зносіны з ім іншых зняволеных штрафавалі і адпраўлялі ў ШІЗА, а палітвязня Ігара Лосіка дык увогуле давялі да спробы самагубства.
— Добры дзень, праўда, што Віктар Бабарыка памёр у вашай калоніі?
— На такія пытанні я не адказваю, прабачце. Усяго добрага.
— Што з ім адбываецца? Чаму няма ніякай інфармацыі? Гэта ж ненармальна, я па-чалавечы пытаюся.
— Я вам па-чалавечы і адказаў: на гэтыя пытанні я не адказваю.
— Вы можаце сказаць: ён у калоніі? Ён жывы ці мёртвы? Хоць бы так?..
— Нават «хоць бы так» я адказаць не магу.
— Чаму? Гэта ж не таямніца — проста сказаць: чалавек памёр ці не.
— Я вам не магу даваць інфармацыю, якая тычыцца асуджаных. Вось у чым рэч.
— Блізкія людзі маюць права ведаць!
— А вы блізкія людзі?
— Так.
— Я зразумеў. Увогуле, на такія пытанні я адказаць не магу.
— Скажыце, а да каго я магу звярнуцца? Хто можа адказаць?
— Я думаю, што ў Google шмат будуць пісаць…
— У сэнсе, у Google? У Google ніхто нічога не піша. Я хачу ведаць, хто можа адказаць мне на маё пытанне?
— Дакладна не сюды. Я думаю, ёсць сэнс патэлефанаваць блізкім сваякам. Можа, яны вам раскажуць…
— Дык не ведаюць…
— І блізкія сваякі нічога не ведаюць?
— Не.
— Я зразумеў. Выбачайце, усяго добрага, да пабачэння.
Калі нам нічога не кажуць пра месцазнаходжанне нашых зняволеных сваякоў, мы пачынаем абзвоньваць медыцынскія ўстановы і моргі. Урок, засвоены за апошнія дзесяцігоддзі, прыводзіць мяне ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, затым — у псіхіятрычную, куды мяне перанакіравалі, затым — у прэзідэнцкую і, нарэшце, у шпіталь КДБ.
Чытайце яшчэ:
«Я сейчас рассказываю и думаю, какая же это блевотина невероятная». Большое интервью с экс-ведущей российских «Вестей»
«Владимир Владимирович, родненький — стреляй же!» Как пропаганда Лукашенко медленно превращается в пропаганду Путина
Власти пытаются лишить белорусов доступа к информации. Как подобное делал СССР и как этому противостояли его граждане?