• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты 38 краін Еўропы выказалі поўную падтрымку калегам з Беларусі падчас Штогадовага сходу ЕФЖ

    Сёння адбыўся анлайн Штогадовы сход Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ). У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 80 чалавек, у тым ліку 53 дэлегаты з прафесійных саюзаў і асацыяцый журналістаў з 38 еўрапейскіх краін. Калегі выказалі поўную падтрымку беларускім журналістам, якія сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай хваляй рэпрэсій.

    Беларускую асацыяцыю журналістаў, якая з’яўляецца сябрам ЕФЖ, прадстаўлялі Вольга Хвоін і Андрусь Клікуноў. Яны распавялі пра сітуацыю ў Беларусі, пра выклікі і пагрозы, з якімі цяпер сутыкаюцца журналісты: раненні, збіццё, катаванні, арышты, штрафы, затрыманні, пазбаўленне акрэдытацый, псіхалагічны ціск і інш. Ды звярнуліся да калег з просьбаю не пакідаць гэтую сітуацыю па-за ўвагаю.

    «У Беларусі падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў медыя, журналісты і блогеры зведалі ўзмацненне рэпрэсій. У выніку сітуацыя з сур’ёзнай ператварылася ў катастрафічную.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў зафіксавала 23 факты парушэння правоў журналістаў з пачатку года да 8 мая, калі пачалася выбарчая палітычная кампанія, і да 9 жніўня і 1 лістапада было зарэгістравана каля 400 такіх выпадкаў. За гэты час было затрымана 320 журналістаў, якія проста выконвалі сваю працу. Прыкладна кожны трэці журналіст зфедаў гвалт падчас утрымання пад вартаю.

    БАЖ зафіксаваў выпадкі гвалту пасьля затрымання, пашкоджанні або канфіскацыі журналісцкага абсталявання. Шмат хто з журналістаў былі затрыманыя і асуджаныя да арыштаў і штрафаў. Мелі месца і іншыя сур’ёзныя парушэнні свабоды слова», — гаворыцца ў адпаведнай заяве ЕФЖ.

    У сувязі з гэтым Штогадовы сход ЕФЖ і Кіраўнічы камітэт заклікалі журналісцкія арганізацыі Еўропы падтрымаць калег з Беларусі, а менавіта:

    - Заклікаць свае ўрады зрабіць рашучыя заявы, якія асуджаюць пераслед журналістаў, фізічны гвалт і парушэнне свабоды слова ў Беларусі;

    - Заклікаць свае ўрады патрабаваць, каб міжнародныя арганізацыі, сябрамі якіх яны з’яўляюцца — Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы, АБСЕ, ЮНЕСКА і ААН, — прынялі канкрэтныя і тэрміновыя меры супраць пераследу журналістаў і парушэнняў свабоды слова і правоў чалавека ў Беларусі;

    - Пісаць адкрытыя лісты да ўладаў Беларусі з заклікам спыніць пераслед журналістаў у краіне;

    - Працягваць распаўсюджваць інфармацыю пра бягучыя падзеі ў Беларусі ў сваіх краінах і сярод сваіх членаў.

    Цалкам тэкст ЗАЯВЫ тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці