• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту з Драгічына міліцыя выдала даведку, што ён «супраць дзейнай улады»

    У судзе Драгічынскага раёна 16 верасня прайшло пасяджэнне па справе карэспандэнта «Першага рэгіёна» Сяргея Гардзіевіча. На яго быў складзены пратакол за абразу па заяве аднаго з каментатараў вайбер-чата. 

    У матэрыялах справы ёсць даведка ад 9 верасня, падпісаная ўчастковым інспектарам міліцыі Драгічынскага РАУС, капітанам міліцыі Ігарам Кабрынцом. У ёй паведамляецца:

    «Гр‑н Гардзіевіч Сяргей Андрэевіч, 22.06.1971 г/н, (адрас пражывання) ад яўкі ў Драгічынскі РАУС адмовіўся ў катэгарычнай форме, матываваўшы гэта тым, што ён адмаўляецца стасавацца з супрацоўнікамі Драгічынскага РАУС.

    Па наяўнай аператыўнай інфармацыі дадзены грамадзянін з’яўляецца актыўным удзельнікам боку, які змагаецца супраць дзейнай улады».

    Ці адмаўляўся журналіст ад яўкі ў міліцыю? Не. Сяргей Гардзіевіч адмовіўся з’яўляцца ў міліцыю па запрашэнні па тэлефонным званку. Пра гэта нават накіроўваў у пачатку жніўня электронную скаргу ў РАУС.

    Змест даведкі пракаментаваў юрыст Алег Агееў: «Гэта глупства, якое заслугоўвае ўключэння ў зборнік анекдотаў пра супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Такая даведка ніякіх правых наступстваў у фармулёўках пра аператыўную інфармацыю не спараджае (прынамсі, не павінна спараджаць)».

    Надзвычай рэдкі дакумент Сяргей Гардзіевіч змясціў у рамачку і павесіў на сцяну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці