• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Свабоды Ігару Лосіку дазволілі перапісвацца з жонкай Дар’яй

    "Радыё Свабода" паведамляе, што Ігар Лосік, якому ў сьнежні 2021 году прысудзілі 15 гадоў зьняволеньня, адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі №1. Ягоную жонку Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 году, завялі крымінальную справу і зьмясьцілі ў СІЗА Берасьця. Ігар з Дашай не маглі перапісвацца — ліставаньне паміж зьняволенымі да прысуду забароненае.

    18 студзеня Дар’і Лосік прысудзілі 2 гады пазбаўленьня волі за камэнтар тэлеканалу «Белсат», прызнанаму экстрэмісцкім фармаваньнем. Пасьля прысуду адміністрацыя Наваполацкай калёніі дазволіла Ігару ліставацца з жонкай. Ён напісаў Дашы ўжо 6 лістоў. Але пакуль невядома, ці дазволілі перапіску Дашы, якая дагэтуль застаецца ў берасьцейскім СІЗА.

    У пары ёсьць чатырохгадовая дачка Паўлінка, якой цяпер апякуюцца па чарзе бацькі Ігара і Дашы. Дзяўчынка нядаўна пайшла ў дзіцячы садок. Яна вельмі сумуе па бацьках.

    У Ігара ў мінулыя выходныя памёр дзядуля, тата ягонай матулі. У аўторак дзядулю пахавалі.

    У лютым Ігару можна будзе перадаць вялікую харчовую перадачу (якая дазволена 1 раз на 3 месяцы). У сакавіку родныя зьбіраюцца на спатканьне зь ім (палітвязьням доўгатэрміновыя спатканьні даюць на адны суткі, а не на двое, як звычайным зьняволеным).

    Крымінальны перасьлед Ігара Лосіка

    На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

    Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек.

    Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

    15 сьнежня пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня.

    11 сакавіка 2021 года Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. На знак пратэсту Ігар пашкодзіў сабе запясьце на вачах у адваката і сьледчага, а таксама абвясьціў сухую галадоўку. За гэта Лосіка зьмясьцілі ў карцар сьледчай турмы Жодзіна. Там ён прабыў пяць дзён, чатыры зь якіх трымаў сухую галадоўку.

    Па якім артыкуле Лосіку выставілі новыя абвінавачаньні, невядома. Ягоны адвакат Дзьмітрый Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні.

    Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка. Жонка прыяжджала да месца закрытага суду і дзяжурыла каля будынку, нават ня маючы шанцаў зайсьці і пабыць на працэсе.

    14 сьнежня ў будынку СІЗА‑3 ў Гомлі судзьдзя Мікалай Доля вынес выракі 6 падсудным:

    • Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў зьняволеньня,

    • Арцёму Сакаву — 16 гадоў,

    • Міколу Статкевічу — 14 гадоў,

    • Дзьмітрыю Папову — 16 гадоў,

    • Сяргею Ціханоўскаму — 18 гадоў,

    • Уладзімеру Цыгановічу — 15 гадоў зьняволеньня.

    Чытайце яшчэ: 

    У Гомелі адцэнзуравалі муралы: з іх знік лагатып вядомага партала

    У падтрымку зняволенага журналіста-юбіляра Андрэя Аляксандрава BYSOL разыграе арыгінальную футболку “Ліверпуля”

    Журналіст Павел Падабед не выйшаў на волю пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці