Журналісту «КП» Генадзю Мажэйку ўжо амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА
Пра гэта расказаў галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін.
– Нашага журналіста затрымалі альбо 30 верасня, альбо 1 кастрычніка (дакладна невядома). З тых часоў ніхто ў ім не размаўляў. З ім не размаўлялі адвакаты, з ім не размаўлялі бацькі.
Пасылкі, якія дасылала маці ў СІЗА, усе вярнуліся. Нават вярнулі частку лекаў, якія маці перадавала, хоць журналіст мае шэраг захворванняў. І такая сітуацыя не толькі ў Генадзя Мажэйкі, але і ў іншых двухста затрыманых за каментары па «справе Зельцара».
Я глыбока перакананы, што цяпер з Мажэйкі проста вытрасаюць якія-небудзь паказанні, каб потым на іх падставе зляпіць з яго нейкага ворага, – расказаў Уладзімір Сунгоркін.
Нагадаем, што напрыканцы канцы верасня на сайце «Камсамолькай праўды ў Беларусі» з’явілася нататка, дзе адна з аднакласніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
Мажэйку затрымалі, у яго дома прайшоў ператрус. Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі журналіста. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што зрабілі гэта ў Мінску, але ёсць інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
4 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блакавання СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазіцыі Масквы.
11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).