• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту «Беларускага Радыё Рацыя» забаранілі ўезд у Беларусь

    Радаслаў Дамброўскі збіраўся наведаць Белавежскую пушчу 12 чэрвеня ў фармаце бязвізавага рэжыму разам з першай турыстычнай групай з Польшчы.


    Фота racyja.com

    Як паведамляе сайт racyja.com, на памежным пераходзе Грудкі-Перароў у часе праверкі дакументаў яму паставілі ў пашпарт штамп “уезд забаронены”.

    Турбюро, якое займалася арганізацыяй экскурсіі, нічога не паведамляла пра верагоднасць адмовы Дмаброўскаму ва ўездзе.

    Кіраўніца турыстычнага аддзела Белавежскага нацыянальнага парка Аксана Багалейша расказала “Рацыі”, што для апрацоўкі заявак ім папярэдне дасылаюць пашпартныя дадзеныя візітораў. Яны перасылаюць іх памежнікам, а тыя, у сваю чаргу, вырашаюць пытанне з прапускамі. “Спачатку быў дадзены дазвол, а пасля на мяжы ўсё аказалася па-іншаму. Тут не мы павінны адказваць на гэта пытанне”, – зазначыла спн. Багалейша.  

    Паводле Радаслава Дамброўскага, на мяжы інфармацыю пра статус яго як неўязнога “выдала сістэма”. Памежнікі не змаглі патлумачыць прычын гэтага і параілі звярнуцца ў консульства альбо МЗС Беларусі.  

    Групу турыстаў (сярод якіх былі і іншыя журналісты – напрыклад, карэспандэнт «Gaze­ty Wybor­czej») прапусцілі ў Беларусь, а Дамброўскага вярнулі ў Польшчу. Журналіст прыгадаў, што паўтара гады таму яму было адмоўлена ў беларускай візе.

    Старшыня ўправы “Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа назваў гэта “скандальным пачаткам цікавай акцыі”: “Гэта будзе вялікая перасцярога для ўсіх грамадзянаў Польшчы, Еўразвязу, калі будуць разважаць над тым, ехаць ім ці не, упусцяць ці не ўпусцяць. Зноў беларускі бок наступае на тыя ж самыя граблі, пра якія гаворыцца шмат гадоў…”

    Журналіст Радаслаў Дамброўскі мае намер звяртацца ў беларускія дыпламатычныя органы з просьбай патлумачыць прычыну забароны ўезду на тэрыторыю Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці