• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Тамару Шчапёткіну будуць судзіць за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”

    Суд над журналісткай Тамарай Шчапёткінай адбудзецца ў Бярозе 14 лістапада

    Гэтая дата пазначана ў позве з суда Бярозаўскага раёна, якую журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна атрымала па пошце.

    Працэс будзе весці суддзя Алена Нямкова.

    У позве паведамляецца, што Тамара Шчапёткіна выклікаецца ў суд у якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйная справа.

    Нагадаем, што 31 кастрычніка ўчастковым інспектарам Кобрынскага РАУС Юрыем Свідуновічам у дачыненні да журналісткі быў складзены пратакол на падставе артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністратыўных правапарушэннях — за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

    Як паведаміла Тамара Шчапёткіна службе маніторынгу ГА “БАЖ”,  яе ўжо не ўпершыню прыцягваюць да адказнасці на падставе гэтага артыкула, а менавіта — за супрацоўніцтва з “Беларускім Радыё Рацыя”.

    “Я не згодная з прад’яўленымі абвінавачваннямі, бо не журналіст займаецца вырабам і распаўсюдам прадукцыі СМІ: гэта справа рэдакцыі”, — тлумачыць Тамара Шчапёткіна.

    Журналістка падкрэслівае, што нават без акрэдытацыі мае права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю незалежна ад межаў краіны, бо гэта дазваляе рабіць артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці