Журналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 сутак
Адміністратыўны пратакол супраць затрыманай 13 мая журналісткі Таццяны Капітонавай разглядалі ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Таццяну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Быццам бы яна ўскладала кветкі каля Камароўкі. Фотакарэспандэнт пацвердзіла, што была там, але сказала, што нічога такога не рабіла. У гэты час каля Камароўкі праходзіла акцыя жанчын у белых строях і з кветкамі.
Пратакол на журналістку быў складзены за «ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі» (ч.1 арт. 24.23 КаАП).
Яе пакаралі арыштам на 10 сутак.
Адміністратыўную справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.
Таццяну Капітонаву затрымалі 13 мая, калі яна здымала канферэнцыю. Журналістку адвезлі спачатку ў Савецкі РАУС Мінска, а пасля ў ізалятар на Акрэсціна, дзе яна і правяла ноч да суда.