• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Шчыракову будуць судзіць за матэрыял пра знос прыватных дамоў у Гомелі

    У дачыненні да гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Маецца на ўвазе супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі беларускага МЗС.

    “Пра гэта мне паведамілі праз тэлефон з Савецкага райаддзела міліцыі, — распавяла Ларыса Шчыракова службе маніторынгу ГА «БАЖ». — Пратакол да мяне яшчэ не дайшоў. Вядома толькі, што міліцыянты склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі ў межах вуліц Багдана Хмяльніцкага — праспект Рэчыцкі — Чкалава. Такі намер уладаў выклікаў абурэнне ў шмат каго з тутэйшых жыхароў. Кіраўнікі адміністрацыі раёна і ўпраўлення архітэктуры горада мусілі збіраць 10 чэрвеня сход гараджан. Пра гэта я зняла відэа і размясціла на платформе відэахостынгавай кампаніі Youtube, некаторыя здымкі тэлеканал “Белсат” скарыстаў у сюжэце: “Чыноўнікі дазволілі будаваць жыллё, а цяпер хочуць знесці яго”.

    Міліцыя папярэдзіла Шчыракову, што  пратакол будзе накіраваны ў суд. Сёлета гэта не першая адміністрацыйная справа, якую міліцыя заводзіць супраць незалежнай журналісткі.

    Тры разы журналістку штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Яшчэ адзін пратакол датычны ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Рагачове, дзе Шчыракова асвятляла масавы пратэст супраць “дармаедcкага» дэкрэту № 3.

    Агульная сума штрафаў склала 2 576 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці