Журналістку «Нашай Нівы» паранілі гумовай куляй
10 жніўня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску на вуліцы Кальварыйскай каля гіпермаркета «Карона» стралялі менавіта ў журналістаў. Патрапілі ў нагу Наталлі Лубнеўскай — журналістцы "Нашай Нівы"
Адна куля трапіла ў Наталлю Лубнеўскую з «Нашай Нівы», другая зачапіла журналістку TUT.BY, зрэзала ёй бэйдж. Журналісты стаялі групай, былі апранутыя ў камізэлькі для прэсы і мелі бэйджы. Ёсць падставы меркаваць, што стралялі адмыслова па ім.
Параненая журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская шпіталізаваная ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Усё нармальна, костка не перабітая. Журналісты ўпэўненыя, што ў іх цэлілі спецыяльна.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
КДБ прызнаў сайт Znadniemna.pl «экстрэмісцкім фарміраваннем»
01.04.2024
Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Яму павязалі іранічную стужку выпускніка
08.01.2024
Літва адмовіла журналісту Алегу Баршчэўскаму ў палітычным прытулку
25.03.2024
Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць
03.10.2024