Журналістку Кацярыну Ерусалімскую абакралі ў Грэцыі, пакінуўшы без грошай, дакументаў і квітка на самалёт. Што было далей
З асабістых рэчаў дзяўчыны зніклі грошы, пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве і білет на самалёт. Пра гэта яна даведалася перад самай пасадкай у аэрапорце Афін, піша "Наша Ніва".
Пра крадзеж Кацярына паведаміла паліцыі і сваім блізкім. На шчасце, злодзеі пакінулі журналістцы пашпарт, з якім яе пусцілі ў самалёт Ryanair, і цяпер дзяўчына накіроўваецца ў Вільню.
У Грэцыі Кацярына адпачывала, жыла ў гатэлі.
«І зноў у цэнтры падзей Ryanair. Мне здаецца, што гэтую гісторыю трэба назіраць. Падобная гісторыя раней скончылася дрэнна», — адрэагаваў Ян Рудзік, узгадаўшы пасадку самалёта Ryanair, які накіроўваўся з Афін у Вільню, з колішнім рэдактарам канала «Нехта» Раманам Пратасевічам на борце.
Калі самалёт пралятаў над тэрыторыяй Беларусі, пілотаў змусілі прызямліцца ў аэрапорце Мінска, пасля чаго арыштавалі Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Цяпер ідзе судовы працэс над Пратасевічам. Грамадзянцы Расіі Сафіі Сапезе ў маі 2022 года, праз год пасля пасадкі самалёта, прысудзілі 6 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце яшчэ:
“Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча
З паднятым забралам. Год таму не стала вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча
Реакция международного сообщества на приговор вясновцам