• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Алену Доўнар арыштавалі на 15 сутак

    Журналістку, сябру ГА "БАЖ" Алену Доўнар затрымалі ў Мінску 26 верасня падчас "жаночага маршу". Трое сутак да суда яна правяла ў ізалятары на Акрэсціна.

    Алена Доўнар

    На Алену Доўнар былі складзеныя два пратаколы: паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) і 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

    Суддзя Кастрычніцкага Суда Мінска Аляксандр Рудэнка пакараў журналістку арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь.

    Сёння ў Гомелі на свабоду пасля 15-суткавага арышту мусіў выйсці журналіст Яўген Меркіс. Але сёння з ізалятара яго не вызвалілі. Яўгену ўдалося паведаміць з‑за кратаў, што міліцыя пакідае яго яшчэ на 12 сутак — «дасядзець» жнівеньскі арышт, калі ён гэтаксама быў арыштаваны на 15 сутак паводле артыкула 23.34 КаАП нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    Сёння ж у Мінску судзілі журналістку Марыю Грыц за другі пратакол, складзены на яе ўжо ў ізалятары на Акрэсціна. Але Суд Заводскага раёна адправіў новую справу журналісткі на дапрацоўку. Грыц таксама затрымалі ў суботу. У панядзелак, 28 верасня, яе судзілі і аштрафавалі на 20 базавых велічынь (пратакол па арт. 23.34 КаАП). У Марыі — гадавалая дачка, таму яе не могуць пакараць арыштам, але ўлады знайшлі магчымасць трымаць журналістку за кратамі — яна правяла ў ізалятары трое сутак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці