• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка зняла рэпартаж і дапамагла людзям, а праваахоўнікі вырашылі яе пакараць (+відэа)

    Гомельскія міліцыянты склалі на Ларысу Шчыракову чарговы пратакол.

    Паводле ўчастковага інспектара Гомельскага РАУС Дзмітрыя Чана, журналістка-фрылансерка парушыла артыкул 22.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).

    «Незаконным вырабам» аказаўся рэпартаж «Барысаўская трагедыя можа здарыцца і ў Гомлі» пра жыхароў навастройкі ў пасёлку Бальшавік, якія неаднаразова скардзіліся на хібы будаўнічых працаў і скапленне ў кватэрах чаднага газу.

    «Пасля публікацыі матэрыялу газавая служба ліквідавала ўсе непаладкі. Дзякуючы адной публікацыі развязалася праблема, з якой жыхары некалькі гадоў безвынікова звярталіся ў розныя інстанцыі», – кажа журналістка.

    «Я, шчыра кажучы, пасля спынення двух аналагічных працэсаў супраць мяне ўжо падумала, што здаровы сэнс перамог і журналістаў-фрылансераў больш не будуць пераследваць, – каментуе Ларыса Шчыракова, – але, відаць, паслабленне хваткі было тактычным крокам уладаў. Што да сутнасці абвінавачанняў, згодна з Канстытуцыяй РБ і артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала, я маю поўнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. І я гэтым правам карыстаюся», – зазначае Ларыса Шчыракова.

    З пачатку 2016-га на Ларысу Шчыракову склалі ўжо 4 пратаколы.

    рафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці