• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка з Бярозы Тамара Шчапёткіна падала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН

    Сябра ГА “БАЖ” Тамара Шчапёткіна просіць Камітэт па правах чалавека ААН прызнаць факт парушэння з боку Рэспублікі Беларусь яе грамадзянскіх правоў, якія гарантуюцца артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    Тамара Шчапёткіна

    Як паведаміла Тамара Шчапёткіна службе маніторынга ГА “БАЖ”, у сваёй заяве яна таксама агучыла просьбу, каб Камітэт ААН рэкамендаваў ураду Беларусі прывесці нормы палажэння нацыянальнага заканадаўства (гэта тычыцца Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”) у адпаведнасць з Міжнародным пактам.

    “Я настойваю на тым, што як журналіст-фрылансер маю права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, бо гэта гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”, — кажа журналістка.

    Тамара Шчапёткіна мяркуе, што ініцыятыва парушэння яе канстытуцыйных правоў на збіранне і распаўсюд інфармацыі зыходзіць ад праваахоўных і судовых органаў. У журналісткі ёсць спадзяванне, што скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН будзе той кропляй, якая дапаможа калегам-фрылансерам бесперашкодна працаваць на тэрыторыі Беларусі.

    Нагадаем, сёлета ў лістападзе Тамара Шчапёткіна была пакарана суддзёй Бярозаўскага раёна Аленай Нямковай штрафам памерам 25 базавых велічынь (альбо 575 рублёў) на падставе артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністратыўных правапарушэннях — “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ” — за працу без акрэдытацыі падчас аднаго з судовых працэсаў у Кобрыне. Брэсцкі абласны суд касацыйную скаргу незалежнай журналісткі не задаволіў.

    Паводле гэтага артыкула Тамара Шчапёткіна ў 2011 годзе атрымала папярэджанне ад пракуратуры Бярозаўскага раёна, а ў 2014–15 гадах — была пакарана штрафамі праз суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці