Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай у крымінальнай справе
26 лістапада 2021
Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Пра гэта стала вядома ад сваякоў жанчыны.
Паводле заканадаўства, Ірыну Слаўнікаву могуць затрымаць на тэрмін да 10 сутак, пасьля якіх яе альбо адпусьцяць на волю, альбо выставяць абвінавачваньне і абяруць меру стрыманьня.
Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» 30 кастрычніка, адразу пасьля вяртаньня з адпачынку ў Эгіпце.
Ім прысудзілі па 15 дзён адміністратыўнага арышту, а пасьля накінулі зьверху яшчэ столькі ж. Тэрмін гэтага арышту павінен скончыцца 28 лістапада а 12‑й гадзіне.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)
У Менcку затрымалі фрылансера Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Почобут был готов уехать из Беларуси — Rzeczpospolita
12.08.2024
Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў
19.11.2024
На журфак БДУ сёлета «конкурс» — менш за 1,1 чалавека на месца
19.07.2024
Журналісты ў зоне баявых дзеянняў: 24 лютага БАЖ і Саюз журналістаў Літвы адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім медыйшчыкам
18.02.2024