• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Алсу Курмашава на ўручэнні Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы згадала сваіх беларускіх калег

    Журналістка татара-башкірскай службы «Радыё Свабода» Алсу Курмашава падчас атрымання ў Нью-Ёрку Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэта абароны журналістаў (CPJ) згадала зняволеных супрацоўнікаў СМІ. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

    Журналістка Татара-башкірскай службы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Алсу Курмашава на цырымоніі ўзнагароджання

    Цырымонія ўзнагароджання адбылася 22 лістапада 2024 года ў Нью-Ёрку.

    «Для мяне вялікі гонар атрымаць гэтую прэмію сёння. Я прымаю яе ад імя маіх калегаў з Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, якія сёння знаходзяцца ў турме, двое ў Беларусі (Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык), адзін у Крыме (Уладзіслаў Есыпенка) і адзін у Азербайджане (Фарыд Мехралізадэ).

    Журналісты ў зняволенні — гэта не статыстыка, гэта такія ж людзі, як і я, якіх сем’і і дзеці чакаюць дома, іх трэба вызваліць», — сказала Курмашава.

    Алсу Курмашава правяла за кратамі ў Расіі 288 дзён.

    Вярхоўны суд Татарстана прысудзіў ёй шэсць з паловай гадоў калоніі па справе аб «фейках» пра расійскае войска. Справу распачалі з‑за кнігі Курмашавай «Не вайне. 40 гісторый расейцаў, якія выступаюць супраць уварвання ва Украіну», якая выйшла ў лістападзе 2022 года. Журналістку вызвалілі 1 жніўня 2024 года ў рамках міжнароднага абмену палоннымі паміж Захадам і Расіей.

    Прэмію за свабоду прэсы сёлета таксама атрымалі Шрук Аль Айла — палестынская журналістка, прадзюсарка і даследчыца, якая працуе ў сектары Газа; Кімі дэ Леон — гватэмальская журналістка, медыцынскі работнік і гісторык з больш чым 20-гадовым прафесійным вопытам, а таксама Саміра Сабу — адна з самых вядомых журналістак-расследавальніц Нігера, яна была арыштаваная, затрыманая і падвяргалася шматгадовым судовым пераследам з‑за сваіх рэпартажаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці