Журналістка Алена Доўнар атрымала другі запар арышт на 15 сутак
12 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
23-гадовай журналістцы Алене Доўнар, якая адсядзела 15 сутак і ўчора мусіла выйсці на свабоду, далі яшчэ 15 сутак арышту.
Такую інфармацыю паведамілі ў міліцыі родным. Дзе і калі быў суд — невядома. Учора Алену Доўнар прывезлі з СІЗА ў Баранавічах на Акрэсціна, каб правесці новы суд.
Алена Доўнар была затрыманая ў Мінску 26 верасня падчас «жаночага маршу». Тады на яе склалі два пратаколы: паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) і 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Алена была пакараная арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь.
Атрымліваецца агулам журналістка за кратамі правядзе 30 сутак.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Фанаты «Арсенала» заступіліся за беларускага журналіста. Пра лёс Юрыя Ганцарэвіча ім распавяла заўзятарка «Манчэстэр Юнайтэд»
08.05.2024
Еврокомиссия начала расследование против соцсети X
18.12.2023
Медыясупрацоўніка Алеся Марчанку МУС унёс у спіс «экстрэмістаў»
28.06.2024
Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!
03.12.2023