• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў за «здраду дзяржаве»

    Ужо асуджанай на два гады зняволення за стрым журналістцы «Белсата» ў красавіку выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»).

    Новы суд над журналісткай «Белсата» пачаўся 4 ліпеня. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Ёй пагражала ад 7 да 15 гадоў зняволення.

    Што канкрэтна інкрымінавалася журналістцы і на аснове якіх падзей узнікла абвінавачванне — невядома. Адвакат Кацярыны застаецца пад строгай падпіскай аб неразгалошванні і ніякіх акалічнасцяў не можа распавесці нават сваякам.

    Кацярына Андрэева была затрыманая разам з калегай Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года на «Плошчы перамен» пасля акцыі ў памяць пра Рамана Бандарэнку і асуджаная за стрым для Белсата» да двух гадоў калоніі. На волю Кацярына павінна была выйсці ў верасні гэтага года, аднак вясной стала вядома пра новы суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці