• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістцы Кацярыне Андрэевай адмовілі ў спатканні з мужам

    Журналістцы Кацярыне Андрэевай адмовілі ў спатканні з мужам Ігарам Ільяшом. Адпаведную Пастанову Ільяш атрымаў на сваё хадайніцтва аб спатканні.

     

    Пра гэта журналіст Ігар Ільяш напісаў у сваім Face­book. Пастанова пра адмову ў хадайнітве падпісаная Старэйшым следчым Фрунзенскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта І. Курыловічам .

    Адмову ў спатканні следчы тлумачыць тым, што Кацярына Андрэева можа схавацца ад правасуддзя і аказаць «незаконнае ўздзеянне на асоб, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе».

    Нагадаем, учора сталя вядома, што Следчы камітэт адмовіў у задавальненні хадайніцтваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, галоўных рэдактараў газеты “Новы Час” Аксаны Колб, газеты «Народная Воля» Іосіфа Сярэдзіча, журналіста Валерыя Каліноўскага аб вызваленні журналісткі “Белсата” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пад асабістае паручальніцтва.

    Таксама Ігар Ільяш атрымаў пастанову пра адмову вярнуць яму тэхніку, якую канфіскавалі падчас затрымання 24 лістапада.

    «Тады супрацоўнікі ГУБАЗіК, прыкрыўшыся пастанову на арышт маёмасці Каці, забралі з кватэры тры тэлефона, ноўтбук і айпод. Пры гэтым чатыры з пяці адзінак тэхнікі належалі асабіста мне, а зусім не Каці. Дык вось усе яны прызнаныя цяпер «рэчавым доказам», якія «могуць служыць сродкамі па ўстанаўленні фактычных матэрыялаў справы», — расказвае журналіст Ільяш.

    Журналісткі Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада, калі былі затрыманыя пасля прамой трансляцыі для “Белсата” з разгону сілавікамі акцыі ў Мінску. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці