• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістцы Інэссе Студзінскай абмежавалі выезд за межы Беларусі

    Інэсса Студзінская даведалася пра забарону на выезд з краіны, праверыўшы сваё прозвішча на сайце МУС, ніякіх тлумачэнняў ці паведамленняў ад супрацоўнікаў сілавых ведамстваў яна не атрымлівала.

    Нагадаем, 26 ліпеня былі затрыманыя журналісты «Радыё Свабода» Інэса Студзінская, Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі. У іх дома прайшлі вобшукі,   рэдакцыйны офіс у Мінску быў узламаны і разгромлены.
    Журналісты правялі ў ІЧУ на Акрэсціна 10 дзён.   Студзінская галадала за кратамі 9 дзён.

    Нікому з затрыманых не выставілі  абвінавачанняў, яны застаюцца падазраванымі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; караюцца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў).

    Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці