• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў зачынілі ў інтэрнаце і выклікалі міліцыю

    Гомельскія журналісты-фрылансеры, сябры ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй звярнуліся ў міліцыю з заявамі пра тое, што загадчыца інтэрнату гвалтам утрымлівала іх у будынку.

    “Мы прыехалі ў інтэрнат на вуліцу Уладзімірава, 37 па скарзе адной з жыхарак, – распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі. – На пікеце па зборы подпісаў за будучых кандыдатаў у прэзідэнты жанчына распавяла, што ў іх інтэрнаце доўгі час не працуе душ і не рамантуецца санвузел. Мы прыехалі, каб праверыць, ці адпавядае гэта рэчаіснасці і, магчыма, падрыхтаваць матэрыял. Дазнаўшыся пра наш візіт, загадчыца інтэрнату Надзея Кавалёва стала тэлефанаваць у сваё камунальнае прадпрыемства “Савецкае”, дзе ёй параілі зачыніць нас на замок і выклікаць міліцыю…”

    У інтэрнат па выкліку прыехалі двое супрацоўнікаў Савецкага райаддзелу міліцыі – Андрэй Дзем’яненка і Сяргей Янковіч, якія апыталі ўдзельнікаў інцыдэнту і вызвалілі іх.

    Фрылансеры, у сваю чаргу, напісалі скаргі на гвалтоўнае абмежаванне іх свабоды перамяшчэння і стварэнне перашкодаў пры выкананні прафесійных абавязкаў.

    Адказаў заяўнікам міліцыя пакуль не даслала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці