• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў за кратамі найбольш у гісторыі; Беларусь на пятым месцы ў сьвеце, — CPJ

     

    Базаваны ў Нью-Ёрку Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) апублікаваў даклад, у якім адзначаецца, што колькасьць журналістаў за кратамі сёлета дасягнула гістарычнага максымуму.

    «Выкарыстоўваючы новыя законы аб тэхналёгіях і бясьпецы, рэпрэсіўныя рэжымы ад Азіі да Эўропы і Афрыкі жорстка абрынуліся на незалежную прэсу», — гаворыцца ў дакладзе.

    Паводле CPJ, па стане на 1 сьнежня за 2021 год у сьвеце 19 журналістаў былі забітыя за сваю працу, а 293 журналісты знаходзяцца за кратамі. Лічба зьняволеных большая, чым у любы з папярэдніх гадоў, калі арганізацыя вяла свае падлікі.

    Найбольш зьняволеных журналістаў у Кітаі — 50. Беларуская асацыяцыя журналістаў называе 31 зняволенага ў Беларусі журналіста.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (спіс зняволеных)

    У дакладзе CPJ гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка «паказаў, як мала ён дбае пра грамадзкую думку і як шмат ён дбае пра тое, каб застацца ва ўладзе», загадаўшы прымусова пасадзіць у Беларусі самалёт кампаніі Ryanair, каб арыштаваць журналіста Рамана Пратасевіча.

    Таксама гаворыцца пра справу спартовага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна, якому пагражае да 4 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў «масавых беспарадках». Сярод падрабязнасьцяў — асуджэньне чалавека на 14 дзён арышту за тое, што ён надзеў клюбную футболку з нумарам 25, пад якім гуляў Івулін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці