Журналіста Змітра Лупача зноў будуць судзіць за прафесійную дзейнасць. На гэты раз – у Глыбокім
Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач атрымаў позву ў Глыбоцкі РАУС. Яго выклікаў старэйшы інспектар па дазваляльнай працы, маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які звычайна і складае пратаколы на незалежных журналістаў у Глыбокім.
16 студзеня маёр Цырбан склаў на Змітра Лупача чарговы адміністрацыйны пратакол — журналіста зноў прыцягваюць да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам “Белсат”.
Гэтым разам падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў сюжэт пра капітальны рамонт дома ў пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна пад назвай “Бягучы рамонт гэтага дому запісалі як капітальны — і вось што было далей”.
Зараз Зміцер Лупач чакае чарговага суда ў Глыбокім.
Нагадаем, сёлета ў Змітра ўжо быў суд 10 студзеня паводле артыкула 22.9 КаАП Пастаўскім раённым судзе. Суддзя Наталля Максімовіч прызначыла журналісту 42 базавыя велічыні штрафу.
Па звестках службы маніторынгу ГА “БАЖ”, Зміцер Лупач стаў сёлета першым журналістам, якога пакаралі за парушэнне Закона аб СМІ ў Беларусі — за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі.
У мінулым годзе паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП беларускіх журналістаў прыцягваліда аказнасці 44 разы. Агулам беларускія суды прызначылі ім штрафаў на суму 41284,5 рублёў.