• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Паўла Мажэйку прызналі палітвязнем

    З такой заявай 20 верасня выступіла беларуская праваабарончая супольнасць.

    Праваабаронцы адзначаюць, што Павел Мажэйка быў узяты пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, таму крымінальны пераслед Паўла і пазбаўленне яго волі — палітычна матываваныя. У сувязі з гэтым праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць журналіста і спыніць крымінальную справу ў дачыненні да яго.

    Раней з патрабаваннем вызваліць Паўла Мажэйку выступіла Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

    Вядомы гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны ў Гродне 30 жніўня. Пасля 72 гадзін у ІЧУ яго перавялі ў СІЗА гродзенскай турмы, дзе ўтрымліваюць да гэтай пары. Гэта азначае, што Мажэйку высунутыя абвінавачанні па крымінальнай справе, але за што дакладна і па якім артыкуле — невядома. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

     

    У мінулым годзе супраць Паўла Мажэйкі таксама была заведзеная крымінальная справа. У сакавіку 2021 года яго затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часу Другой сусветнай вайны Яўгена Жыхара. У дачыненні да журналіста распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пасля 72 гадзін затрымання Паўла Мажэйку тады вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання». Павел меў магчымасць з’ехаць з Беларусі, аднак заставаўся ў краіне. У канцы 2021 года крымінальную справу супраць яго спынілі.

    Пасля цяперашняга арышту ў сеціве з’явілася старонка, якая распавядае, хто такі Павел:

    Падтрымаць журналіста лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: 230023, г. Гродна, турма № 1, СІЗА, вул. Кірава, 1. Мажэйку Паўлу Іванавічу

    Чытайце яшчэ:

    «Мастакі і дызайнеры нейкі час працавалі з бомбасховішчаў»: як станавілася на крылле медыя «Сойка»

    «Шпіянаж». Вярхоўны суд змяніў фармулёўку па справе Андрэевай, але тэрмін пакінуў ранейшы

    Перастаў адчыняцца сайт незалежнай газеты “Бобруйский курьер”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці