Журналіста Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв’ю на дазволенай акцыі 25 сакавіка
Журналіста пакаралі за стрым з дазволенай уладамі вулічнай акцыі 25 сакавіка гэтага года. Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Дзмітрый Бубенчык.
Сведкам па справе выступаў намеснік начальніка аддзелу аховы i правапарадку Аляксей Вайцешка, паведамляе сайт spring96.org.
Пасля 20-хвіліннага перапынку Бубенчык вынес пастанову, згодна з якой Павал Мажэйка быў аштрафаваны на 35 базавых велічыняў.
Нагадаем, Паўла Мажэйку абвінавацілі ў тым, што 25 сакавіка, знаходзячыся ў Каложскім парку Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага СМІ, браў інтэрвію ў прысутнага Саранчукова В. В. у прамым эфіры для сайта польскага тэлеканала “Белсат”. Гэты матэрыял Павал змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання “Белсат” з мэтай далейшага распаўсюду, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаАП РБ.