• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў

    Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч заявіў, што журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная дзяўчына  Ірына Злобіна займаліся фінансаваннем людзей, што ўдзельнічалі ў "масавых беспарадках" і іншых пратэстных дзеяннях,  у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і квітанцый за ўтрыманне ў ізалятарах.  

    Грошы яны атрымлівалі ад фонда салідарнасці BYHELP. Усяго Аляксандраў і Злобіна аплацілі больш за 250 штрафаў, паведамляе МУС.

    «У тайніках, знойдзеных па каардынатах геалакацыі, знойдзена больш за 100 тысяч долараў і еўра», — гаворыцца ў заяве.

    Нагадаем, 13 студзеня стала вядома, што затрыманы журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў. Ён з’яўляецца падазраваным па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Затрыманая таксама яго дзяўчына Ірына Злобіна. Вядома, што Ірына з’яўляецца падазраванай па крымінальнай справе, але невядомы артыкул Крымінальнага кодэкса.

    14 студзеня ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН прайшоў вобшук у сувязі з затрыманнем Андрэя Аляксандрава, які супрацоўнічае з агенцтвам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці