• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Сямашка пасьля інтэрвію для Свабоды страціў працу на «Спутніку»

    Пасьля публікацыі на сайце Свабоды інтэрвію зь менскім журналістам Васілём Сямашкам пра ягоную паездку на акупаваную частку Данбасу пад назвай «У ДНР людзей катуюць? А ў менскай міліцыі людзей не катуюць?» у Васіля зьявіліся непрыемнасьці.

    Васіль Сямашка і Ганна Іванова па дарозе ў Данецк на тэрыторыі Расеі, Растоўская вобласьць

    «Пасьля таго як Радыё Свабода апублікавала са мной інтэрвію, мяне звольнілі зь беларускага „Спутника“, — паведаміў сам Сямашка ў Фэйсбуку. — Нейкіх забаронаў даваць інтэрвію ў дамове, на падставе якой я там працаваў, не існуе. Інфармацыя, якую я даў у інтэрвію, не зьняпраўджаная, ніякіх таямніц я не выдаваў, нікога не абразіў. Прычына звальненьня, якую я пачуў, — гэта тое, што ў інтэрвію са мной Радыё Свабода ўзгадала „Спутнік“, а гэта ёсьць дрэнна. Цяпер я шукаю працу».

    Кіраўнік расейскага інфармацыйнага рэсурсу «Спутник» у Менску Андрэй Качура гэтак пракамэнтаваў Свабодзе заяву журналіста:

    «У нас Васіль ніколі ня быў у штаце, і я яго не мог звольніць фізычна. Наколькі я ведаю, ён супрацоўнічае і з Радыё Свабода, і ягоных матэрыялаў на Свабодзе ёсьць больш, чым на „Спутнику“, але ж вы не называеце яго сваім карэспандэнтам? Да прыкладу, апошні матэрыял, прысьвечаны Данбасу, ён апублікаваў на Свабодзе, там і фатаздымкі ягоныя, але сваім карэспандэнтам вы яго не называеце. Я хацеў бы паглядзець загаловак, што карэспандэнт Свабоды возіць дабрачынную дапамогу на Данбас.

    Мы па праўдзе кажам: вельмі шырокае кола карэспандэнтаў прыцягваем да супрацоўніцтва. У нас ня толькі Васіль публікуецца, у нас публікуюцца многія беларускія журналісты. Так, сапраўды, мы зь ім супрацоўнічалі і ён у нас апублікаваў шэраг матэрыялаў. Але Васіль у нас у штаце ніколі ня быў. І калі палічыць тую колькасьць матэрыялаў, якія ён апублікаваў на іншых рэсурсах, то называць яго карэспандэнтам „Спутника“, я думаю, будзе няправільна. Свой ганарар ён атрымаў, і разьвіталіся мы зь ім узаемна ветліва — што ў гэтым трагічнага? Працоўную кніжку мы ў яго ня бралі, нікуды яго не адпраўлялі адмыслова. Мы ведалі, што ён сапраўды паехаў рыхтаваць матэрыялы, і скарысталіся такой магчымасьцю, апублікаваўшы адзін з гэтых матэрыялаў. Другі матэрыял апублікавалі вы, так што мы з вамі тут у аднолькавых умовах».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці