Журналіст «Салідарнасці» праз міжнародны краўдфандынг збірае сродкі на расследванне пра Астравецкую АЭС
20 лютага 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналіст "Салідарнасці" Руслан Гарбачоў праз міжнародны праект краўдфандынгу збірае сродкі на журналісцкае расследванне пра будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Журналіст звяртае ўвагу на непразрыстасць будаўніцтва, надзвычайныя здарэнні на аб’екце, прэтэнзіі эколагаў да стандартаў і нормаў ды іншыя акалічнасці вакол узвядзення Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Заяўлены невялікі бюджэт расследвання — 560 долараў. З гэтай сумы ўжо сабрана 320 долараў.
Дапамагчы журналісцкаму расследванню «Салідарнасці» можна ТУТ.
Руслан Гарбачоў — журналіст інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», шмат разоў перамагаў у конкурсе ГА «БАЖ» «Вольнае слова», піша на палітычныя і сацыяльныя тэмы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам
17.05.2024
Журналісты-палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі. Цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку
14.06.2024
Святлана Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Польшчы захаваць «Белсат»
11.07.2024
«Паданні старога месца». Журналісты стварылі падкаст пра міфы і легенды Беларусі
26.02.2024