• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст «Прэсбола» Федарэнкаў: Мне сказалі не пісаць пра палітыку. Зараз стаіць пытанне пра ЧС у Мінску — як пра гэта не пісаць?

    Журналіст «Прэсбола» Вячаслаў Федарэнкаў у інтэрв'ю латвійскаму выданню la.lv распавёў пра сітуацыю вакол выдання пасля змены галоўнага рэдактара і змены палітыкі і вектара публікацый газеты.

    «Выданню споўніцца 30 гадоў, і мы ўпершыню сутыкнуліся з такой сітуацыяй. У нас ёсць традыцыя вызначаць чалавека года, на гэты раз пераканаўча Алена Леўчанка набрала 65%. Аднак апублікаваць вынікі было забаронена.

    Рашэнні, як мінімум, прымаюцца на ўзроўні Міністэрства спорту, з якім у нас заўсёды былі няпростыя адносіны, бо мы пішам не тое, што яны хочуць чытаць, а тое, што думаем», — адзначае Федарэнкаў.

    Лукашэнка нядаўна сказаў, што спорт — самая вялікая палітыка. Калі хтосьці спрабуе сказаць, што спорт — гэта не палітыка, я кажу, што спорт не будзе палітыкай, калі спартсмены не з’яўляюцца часткай грамадства. Проста зараз палітыка — гэта ўсё. Мне сказалі не пісаць пра палітыку. Але, напрыклад, зараз стаіць пытанне пра чэмпіянат свету ў Мінску — як пра гэта не пісаць? У першыя дні пратэстаў хакеіст Ілля Літвінаў быў арыштаваны і збіты. Не пісаць пра гэта? Леўчанка, а таксама іншых спартсменаў і людзей, блізкіх да спорту, арыштавалі. Калі мы пра гэта пішам, узнікае нянавісць і жаданне закрыць рот», — сказаў Федарэнкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці