• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Павел Мажэйка падаў апеляцыйную скаргу на свой прысуд

    Вярхоўны суд мусіць вырашыць, ці правамерна журналісту прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў справе, якая паводле правабаронцаў «шытая белымі ніткамі». На сёння Паўла Мажэйку ўтрымліваюць ў следчым ізалятары пры гродзенскай турме № 1.

    Нагадаем, 26 ліпеня Гродзенскі абласны суд вынес прыгавор журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Паўлу 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юліі — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрасіў пракурор Дзмітрый Сініла.

    Паўла і Юлію судзілі паводле ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове. Іх абвінавацілі ў перадачы звестак тэлеканалу «Белсат» у лютым–сакавіку 2022 года, што расцанілі як «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». (3 лістапада 2021 года беларускія ўлады прызналі тэлеканал «Белсат» «экстрэмісцкім фармаваннем».) У справе няма ніякіх прамых доказаў віны, а такія жорсткія тэрміны былі прысуджаныя на падставе двух званкоў па тэлефоне.

    Суддзя Філатаў — рэкардсмен па палітычных прысудах. Менавіта ён прызначыў 5 гадоў калоніі грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку, вынес прысуды ад 2,5 да 25 гадоў калоніі фігурантам «справы Аўтуховіча».

    Філатаў родам з Ліды, мае сярэднюю юрыдычную адукацыю: скончыў юрыдычны факультэт Лідскага педагагічнага каледжа. Пачынаў з пасады судовага выканаўцы, з 2019 года займаў пасаду намесніка старшыні суда ў Лідзе. Яго адданая служба сістэме на хвалі рэпрэсій апошніх трох гадоў зрабіла яму проста нечуваную кар’еру: 31 снежня 2021 года Лукашэнка прызначыў яго суддзёй Гродзенскага абласнога суда, а пасля вынясення прысуду Паўлу Мажэйку ён практычна адразу пайшоў на чарговае падвышэнне – у Вярхоўны Суд.

    Чытайце яшчэ:

    Журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя паўгода правядзе ў камеры

    «Турэмныя дзённікі» Вольгі Класкоўскай. Злавесны цень НКВД і той, хто смяецца апошні

    Паўла Падабеда перавялі ў магілёўскі следчы ізалятар

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці