• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст паспрабаваў задаць Парашэнку нязручныя пытанні — і вось што з гэтага атрымалася ВІДЭА

    Украінскі журналіст Іван Казора на сваёй старонцы ў Facebook змясціў відэа, на якім ён спрабаваў узяць каментар у прэзідэнта Пятра Парашэнкі з нагоды яго перадвыбарных абяцанняў, інфармуе УНП.

    Па словах Казоры, прэзідэнт Украіны абяцаў выдзеліць грошы з асабістага дабрачыннага фонду на рэканструкцыю Саборнай плошчы Мікалаева, з дзяржаўнага бюджэту 10–15 мільёнаў грыўняў (да 500 тысяч даляраў) на рамонт Цэнтральнага стадыёна Мікалаева, а таксама вырашыць пытанне з рамонтам трас дзяржаўнага значэння, якія праходзяць праз горад.

    Аднак, пачуўшы гэтае пытанне, прэзідэнт Украіны рэзка схапіў мікрафон, закрыў яго і нешта сказаў. Затым ахова адагнала журналіста ад украінскага лідара.

    «Не паспеў я задаць пытанне, калі мы ўбачым выканання гэтых абяцанняў, Пятро Парашэнка схапіў мікрафон і сілай апусціў яго ўніз, працягваючы ўтрымліваць у руцэ — так, каб не было чуваць, што ён мне кажа. А сказаў ён наступнае: «Ты выйдзеш, я табе распавяду», — напісаў Казора.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці