• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-палітвязень можа застацца без лекаў — іх яму папросту не аддаюць

    Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.

    Сяргей Сацук. Фота з адкрытых крыніц.

    Сяргея Сацука ўжо этапіравалі ў магілёўскую турму №4, хаця апеляцыйная скарга пакуль не разгледжана. Як вядома, адвакат напісаў апеляцыю на некалькі старонак, але Сяргей вырашыў яе самастойна дапоўніць і атрымалася 85 старонак. Разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе прызначаны на 10 лютага.

    – На гэтым тыдні брат даслаў паведамленне, у якім распавёў, што мае вялікія праблемы з лекамі – на момант напісання ліста ў яго засталася ўсяго адна таблетка, – кажа Аляксандр Сацук. – Напісаў, што падзеліць яе на два дні, а далей нават і не ведае, як будзе абыходзіцца без лекаў.

    – Іх Сяргею неабходна прымаць рэгулярна?

    – У брата сардэчнае захворванне, і яму трэба штодзень раніцай і вечарам прымаць адмысловыя таблеткі. Пры гэтым прапісалі прыём лекаў не на тыдзень ці месяц, а пажыццёва. Ён ужо гэтыя таблеткі каля пяці гадоў ужывае, калі не больш.

    Калі не прымаеш, пачынаюцца сардэчныя збоі. Сяргей неяк пісаў, што ў яго ўжо быў адзін не вельмі моцны прыступ, і дзякуй Богу, што ўсё добра закончылася. Але я нават і ўявіць не магу, што можа здарыцца, калі, не дай Бог,  брат застанецца наогул без лекаў.

    – Як дайшло да такой сітуацыі?

    – Усе неабходныя лекі мы перадалі Сяргею ў пасылцы, яны ёсць у турме. Пытанне ў тым: чаму не аддаюць? Прычыну адмовы, наколькі вядома, ніхто не тлумачыць, хаця Сяргей напісаў, што будзе дабівацца, каб таблеткі яму аддалі.

    Асабіста я наогул не разумею, у чым тут праблема. Кваліфікаваныя кардыёлагі пасля абследавання прызначылі лекі, чалавеку іх неабходна рэгулярна прымаць, таблеткі перадалі. Чаму іх не аддаюць? Хто-небудзь адкажа на гэтае пытанне?

    – Што Сяргей яшчэ напісаў у лісце?

    – Больш нічога асаблівага. Паведаміў, што пераводзяць з адной камеры ў другую, здаецца, ужо змяніў пяць ці шэсць камер. І, натуральна, чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

    Нагадаем: Сяргей Сацук – галоўны рэдактар заблакаванага інтэрнэт-партала «Ежедневник», аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме.

    Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус, а доступ да сайта «Ежедневника», дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

    Сяргея вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт.430), «распальванне варожасці» (арт.130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт.426).

    У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Таксама журналісту прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12.384 беларускіх рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці