• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Ігар Палынскі: «Эміграцыя поўнасцю змяніла маё жыццё»

    Госць «Радыё Рацыя» беларускі музыка, журналіст, паэт, лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі. Пра яго ўжо трохгадовую эміграцыю і дзейнасць у беларускай дыяспары Беластока з ім размаўляе карэспандэнтка Яна Запольская.

    Журналіст Ігар Палынскі пра жыццё ў эміграцыі

    Ігар Палынскі. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

    Ты выехаў з Беларусі, як і большасць эміграцыі, напэўна, пасля 2020 года. У ліпені 2021 года ты пакінуў Беларусь, родны Полацк. Можна сказаць, што набліжаецца такі сумны юбілей.

    Так, тры гады будзе ў ліпені, як я не быў дома. У ноч з 15 на 16  ліпеня я з’ехаў.  

    Гэтыя тры гады змянілі цябе неяк? Як ты ацэньваеш іх цяпер? Хутка яны прамінулі?

    Гэтыя тры гады поўнасцю змянілі маё жыццё. У мяне адбылося вельмі шмат зменаў, звязаных з эміграцыяй, і з ёй звязаных, хутчэй апасрэдкавана, тым не менш жыццё, наколькі яно можа працягвацца, яно працягваецца.

    Я заўсёды кажу, калі апусціць рукі і думаць пра тое, што ўсё вельмі кепска і сумна, то адкуль жа ўзяць тады сілы на тое, каб усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі набліжаць працэс, набліжаць момант вяртання? Я неяк стараюся трымацца, свяціцца. Вельмі складана часам бывае, але я па-іншаму проста не ведаю, як жыць і не хацеў бы ведаць, я думаю.

    Мы таксама гэтага б не хацелі, але ўсё ж такі часта, калі размаўляеш з палітычнымі ўцекачамі, і пытаешся пра нейкія планы, гэта складанае пытанне, але вельмі часта, напэўна, нават у большасці выпадкаў гучыць такая фраза, што мы не будуем планы на далёкую будучыню, бо цяжка ў гэтую будучыню заглядваць, што гэта планаванне такое кароткатэрміновае – наступны дзень, тыдзень, месяц.

    У цябе так таксама, ці нешта змянілася, ці ты ўсё ж такі заглядаеш трохі далей за бліжэйшыя месцы?

    У мяне няма планаў, у мяне ёсць мэты і ключавая мэта, гэта тое, чым я буду займацца ў Беларусі, калі вярнуся. Я вельмі аптымістычна дагэтуль стаўлюся і гляджу, што гэта адбудзецца, але не так хутка, як можна баяцца, я вельмі спадзяюся, што ў мяне яшчэ хопіць жыццёвых сіл у той момант штосьці рабіць, і я ведаю, што я буду рабіць. Не буду расказваць, але ў мяне ёсць дакладны нават спіс па пунктах, куды я паеду.

    А што тычыцца кароткатэрміновага планавання, ведаеце, у нейкі момант, можа, праз паўгода ці год ад пачатку жыцця ў Польшчы я  для сябе вырашыў, што вельмі важна для сябе пастарацца, наколькі гэта магчыма, зрабіць жыццё вакол сябе камфортным. Для таго, каб па розных дробязях не замарочвацца, а каб хапала рэсурсаў на тое, каб рабіць тое, што робіш – на працу, на актыўнасці, на музыку, на ўсё на гэта, і таму я проста стараюся гэтым і займацца.

    Вось зараз мы знялі ў Беластоку з сям’ёй вялікі дом, патроху яго там добраўпарадкоўваем, растуць мае дзеці, усё класна ў той ступені, у якой гэта ў прынцыпе магчыма ў гэтай сітуацыі.

    Цалкам гутарку слухайце тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці