• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-фрылансер Зміцер Лупач на свабодзе, ён падазраваны па крымінальнай справе

    Журналіста-фрылансера Змітра Лупача вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання Глыбоцкага РАУС пасля трох сутак зняволення. 8 ліпеня сілавікі затрымалі журналіста ў санаторыі “Пліса”, дзе той адпачываў. Перад гэтым зранку прыязджалі да яго дадому. Пасля затрымання міліцыя ў той жа дзень зладзіла ў кватэры журналіста ператрус, забралі мабільны тэлефон.

    Падставай для затрымання стала крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні), распачатая з прычыны відэароліка ў тэлеграм-канале “Глубокое для жизни”. У гэтым відэа, на думку міліцыі, быццам бы ўтрымліваюцца выказванні, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў на адрас сілавікоў. Змешчаны відэаролік быў пад нікам “Zma­gar BNR”.

    Як вынікае з дакументаў, якія атрымаў Зміцер Лупач, падазраваным па крымінальнай справе яго зрабіў начальнік Глыбоцкага раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік Плікат Сяргей Міхайлавіч: ён пастанавіў затрымаць журналіста і ўтрымліваць у ІЧУ Глыбоцкага РАУС.

    Акрамя Змітра Лупача пад так званую “зачыстку”, якую праводзілі сілавікі ў Глыбокім і наваколлі, трапіла некалькі грамадскіх актывістаў з Докшыц і Глыбокага. Пяцёра з іх адседзелі ў ІЧУ 72 гадзіны, з  іх — адна жанчына.

    У віцебскіх журналістаў — ператрусы, нібыта шукалі інфармацыю пра невядомага паклёпніка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці