• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кратамі

    Учора быў 500-ты дзень, як аўтар «Новага часу», выдатны журналіст і расследвальнік Дзяніс Івашын знаходзіцца ў палоне. Выданне распавядае пра яго дзейнасць і крымінальную справу.

    Дзяніс — журналіст, прадстаўнік супольнасці Inform­Na­palm. З’яўляецца аўтарам шэрагу гучных журналісцкіх расследванняў.

    Супрацоўнічаць з «Новым Часам» пачаў у 2018 годзе.

    Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, напрыканцы таго ж года абвінавачваны ў «здрадзе дзяржаве». Прызнаны палітычным зняволеным.

    Адно з апошніх сур’ёзных расследаванняў Дзяніса — Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. У ім Івашын вялося пра выяўленых экс-байцоў «Беркута» на службе ў абароне дыктатуры ў Расіі і Беларусі.

    Дзяніс Івашын пісаў: «На тэрыторыі Беларусі выяўленыя ўжо сем экс-байцоў «Беркута», дакументальна пацверджаная служба шасці з іх у атрадах АМАП МУС РБ. Гэтая лічба не толькі не канчатковая, але ў далейшым значна павялічыцца».

    У 2019 выйшла расследаванне «Расійская амбасада ў Беларусі не толькі займаецца падтрымкай дыпламатычных і гандлёвых зносінаў, культурніцкім і гуманітарным абменам. Але і валодае значным патэнцыялам для здзяйснення знешняй выведкі спецслужбамі і ёсць адным з асноўных рэалізатараў расійскай стратэгіі «мяккай сілы» ў дачыненні да Беларусі».

    У 2018 журналіст выйпусціў серыю артыкулаў, звязаных з сумна вядомай рэстарацыяй «Поедим поедим», пабудаванай на месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.

     Глыбокае даследаванне на падставе выкарыстання крыніц адкрытага доступу. Перад усім я пачаў даследаваць фірму «БелРэстІнвест», якая менавіта спрычынілася да пабудовы гэтага рэстарану на костках. Я пачаў менавіта з яе і высветліў, што палова належыць яшчэ іншай фірме, высветліў дзе яна месціцца, яе адрас. І такім чынам, па ланцужку выйшаў менавіта на групу кампаній, якая належыць даволі буйному бізнесоўцу: Ізраілевічу Аркадзю Львовічу.

    На думку Дзяніса Івашына, пабудова рэстарана ў ахоўнай зоне Курапатаў была зроблена па карупцыйнай схеме.

    Пабудова гэтага рэстарану Бульбаш-Хол, якія потым перайменавалі ў «Паедзем Паядзім», цалкам магчыма звязаная з карупцыйным складнікам, бо будаўніцтва пачыналася ў другой палове 2000‑х гадоў, і менавіта ў ахоўнай зоне вакол Курапатаў. На той момант ахоўная зона была 300 метраў у радыўсе. Закон не мае адваротнай сілы, да таго ж былі пастановы і Генпракуратуры, і Міністэрства культуры спыніць незаконнае будаўніцтва, пакараць усіх вінаватых і гэты будынак знесці.

    На журналіста аказваўся ціск, вынікам якога стаў арышт Дзяніса Івашына. КДБ абвінаваціў Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. Гэта адбылося ў сакавіку 2022.

    «Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы пад увагу ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны», — пісала праўрадавае беларускае СМІ пра сутнасць прэтэнзій КДБ да журналіста.

    Нядаўна «Новы час» паразмаўляў з мамай Дзяніса:

    «Ад «суда» над Дзянісам мы нічога не чакаем, я ніколькі не сумняваюся, што яму напішуць 15 гадоў. Бо мне перадавалі, што грамадзянін следчы, таварыш Лаўранчук, казаў, маўляў, 15 гадоў — мала, каб была магчымасць, далі б больш. Таму ніякага аптымізму ў мяне адносна гэтага няма, проста будзем чакаць, як чарговую горкую пігулку ад дзяржавы. Але мы перажывем, нічога, мы моцныя, мы вытрымаем».

    Падтрымайце журналіста лістамі, тэлеграмамі, пераводамі і пасылкамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

    Чытайце яшчэ:

    Бывший агент ФСБ заявил, что убийство Павла Шеремета в Киеве организовали российские спецслужбы

    Соцсети Hrodna.life признали экстремистскими материалами

    “Збіраю грошы, каб з’ехаць і працаваць у незалежным медыя”. Выпускнікі журфака расказалі, як шукаюць працу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці